Паводле яго слоў, Мілінкевіч 12 кастрычніка выступіць у панэльнай дыскусіі “Мультыпалярны свет і правы чалавека”. Асноўнымі тэмамі яго выступлення будуць праблемы палітычных зняволеных у Беларусі і ўдзел міжнароднай супольнасці ў справе іх вызвалення. Таксама падчас свайго знаходжання ў Празе Мілінкевіч плануе сустрэцца з экс-прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам, намеснікам прэм’ер-міністра Чэхіі Аляксандрам Вондрам і шэрагам чэшскіх палітыкаў.

13 кастрычніка Мілінкевіч правядзе анлайн-канферэнцыю з чытачамі сайта “Радыё Свабода”.

Міжнародны “Форум 2000” збірае палітыкаў, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў, журналістаў і публіцыстаў. Ён быў заснаваны прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам у 2000 годзе. Удзельнікі абмяркоўваюць самыя актуальныя пытанні сучаснасці. На форуме выказваюцца разнастайныя думкі, выступаюць апазіцыйныя дзеячы з краін з аўтарытарнымі рэжымамі.

Поделиться: