Хто такі спадар Казлоў і якое ён мае дачыненьне да справы, пакуль невядома. Няясна таксама, ці ён затрыманы.

Цяпер па Ваўкавыскай справе праходзяць чатыры падазраваныя: Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Аляксандар Ларын і Міхаіл Казлоў.

Іх абвінавачваюць ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. Ад 16 красавіка да 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Празь некалькі дзён пасьля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў зьвесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.