Рыгор Барадулін стаў сапраўдным горцам

У пастанове, якую прынялі дэпутаты-каратынцы 20 красавіка 2009 года,  адзначаецца, што ганаровае званне прысвоенае “за вялікі ўклад у прапаганду і развіццё каратынскай мовы і ўмацаванне сяброўства паміж беларускім і дагестанскім народамі”. Нагадаем, што Рыгор Барадулін пераклаў з каратынскай на беларускую мову зборнік вершаў паэта Х. Асадулаева “Горо”.

Напрыканцы верасня Рыгору Барадуліну ўрачыста ўручылі памятныя узнагароды і нечаканыя дагестанскія падарункі: нацыянальнае адзеньне, з вышытымі на ім  радкамі вялікага дагестанскага паэта Расула Гамзатава.