Падчас паездкі Павал Севярынец правядзе сустрэчу з міністрам замежных справаў Галандыі, а таксама з партыйным кіраўніцтвам храсціянска-дэмакратычных партыяў гэтай краіны, якія з’яўляюцца сталымі партнёрамі БХД.

Асноўныя тэмы сустрэчы – пытанне аб рэгістрацыі БХД у Беларусі і сітуацыя вакол царквы “Новае Жыццё”. Трэба адзначыць, што Галандыя на дзяржаўным узроўні пастаянна аказвае падтрымку дзейнасці БХД, і пытанне аб рэгістрацыі партыі тут выносілася на разгляд парламенту. Як паведаміў прэсавай службе БХД Павал Севярынец, ён запросіць галандскіх партнёраў БХД удзельнічаць у З’ездзе “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, які мае адбыцца 31 кастрычніка.

Апроч таго, Павал Севярынец і Аляксандр Мілінкевіч возьмуць удзел у Міжнароднай праваабарончай канферэнцыі “Прасоўванне правоў чалавека ў свеце”.

Поделиться: