Як заявіў Сорас падчас тэлемаста на 6‑м Ялцінскім штогадовым саміце YES (Yalta European Strategy), міжнародная фінансавая сістэма была фактычна на штучным жыццезабеспячэнні, якое падтрымлівалася пры дапамозе велізарнага пакета фіскальных стымулаў. Сёння, па яго словах, сусветная фінансавая сістэма «павольна і цяжка, але ўсё‑ткі вяртаецца да звычайнага стану», перадае агенцтва «Фінмаркет».

Эканамічны рост у свеце будзе павольным і «прыглушаным» на працягу бліжэйшых гадоў. Прычым, дадаў ён, «у наступным годзе ці праз год мы будзем сведкамі яшчэ аднаго падзення».

Адным з фактараў, якія могуць спрыяць аздараўленню эканомікі, мільярдэр назваў пераход да назапашвальных фінансавых паводзін. Ён лічыць, што неабходна рабіць больш зберажэнняў. «Больш усіх папакутавалі краіны ‑‑ і ў першую чаргу ЗША ‑‑ дзе спажыўцы занадта спадзяваліся на іпатэку, не эканомілі, нават дапускалі адмоўны ўзровень зберажэнняў, што негатыўна адбілася на сітуацыі, калі кошты на жыллё ўпалі», ‑‑ заявіў ён.

Ссоўванне цэнтраў уплыву ў сусветнай эканоміцы будзе працягвацца, і амерыканская эканоміка наўрад ці будзе рухаючай сілай эканомікі ўсяго свету. Пры гэтым, заўважыў мільярдэр, Кітай будзе развівацца, будзе рухаючай сілай. «Але, паколькі кітайская эканамічная моц меншая за моц ЗША, у цэлым па свеце эканоміка будзе развівацца і расці больш павольна», ‑‑ лічыць Сорас.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»