Паводле сп. Янукевіча, сёння Партыя БНФ павінна стаць дзейсным сродкам барацьбы за нацыянальныя каштоўнасці. Узмацніць працу ў гэтым напрамку неабходна ўжо зараз, не злучаючы яе з будучымі прэзідэнцкімі і мясцовымі выбарамі.

Тым не менш, лідэр партыі паведаміў, што пачынаецца праца над канцэпцыяй удзелу ў мясцовых выбарах. “Для нас вельмі важна паказаць, што мы жывем у сённяшнім грамадстве, а не актывізуемся толькі на прэзідэнцкіх выбарах. Наша платформа будзе заснаваная на рашэнні сацыяльна-эканамічных пытанняў жыцця людзей”, — падкрэсліў Янукевіч.

Поделиться: