bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

«Калі я выіграю выбары, дзяржава дасць Лукашэнку маленечкі домік, пра які ён марыць»

29 лiпеня 2010 г. 15:38 I Каментарыі (0)
Напярэдадні старту прэзідэнцкай кампаніі лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч распачаў паездкі па рэгіёнах. Адна з першых сустрэч адбылася ў Салігорску.
 У размове з прадстаўнікамі грамадскасці палітык расказаў пра тое, як ён ставіцца да абрання адзінага кандыдата ад аппазіцыі, пра дапамогу рэпрэсіраваным і пра тое, якім будзе лёс Лукашэнкі, калі ён прыйдзе да улады.

Калі я стану прэзідэнтам…

— Калі я выіграю выбары, дзяржава дасць Лукашэнку маленечкі домік, пра які ён марыць, — запэўніў карэспандэнта “Салідарнасці” Аляксандр Мілінкевіч. — Калі ён не рабіў ніякіх злачынстваў, яму падзякуюць за тую працу, што ён рабіў — добрую ці кепскую. І няхай сабе жыве. Калі ён рабіў злачынствы, то, як і кожнаму чалавеку, яму прыйдзецца адказаць перад законам. Я не суддзя і не пракурор. Я катэгарычна не прымаю гэту ўладу, таму што яна прыніжае чалавека. Я не крыважадны чалавек. Не буду абяцаць, што вось гэтых я павешу, а гэтых расстраляю, а гэтых звольню.

Першым сваім указам прэзідэнт Мілінкевіч адмяніў бы кантрактную сістэму:

— Кантракты існуюць ва ўсім свеце, але ў нас кантракт створаны спецыяльна, каб на чалавека нагнаць страх, трымаць яго ў абсалютным падняволенні. І ў той форме, якой ён ёсць, кантракт прыніжае чалавечую годнасць.

Уявіце сабе саме страшнае: заўтра мы перамаглі

— Я не баюся вам паказацца чалавекам, які думае, разважае. Я не хачу улады, для мяне крэсла — гэта сродак. Я не імкнуся да улады, каб украсці два мільярды або забяспечыць дзецей. Я хачу іншую Беларусь. У мяне няма дакладнай стратэгіі, як перамагчы на выбарах. Упэўнены, што мы пераможам толькі тады, калі пераможам у галовах людзей.

Нам здаецца, што адыйдзе дыктатура, і адразу наступіць вялікае шчасце, і будзе свабода і дабрабыт. Самае вялікае выпрабаванне будзе на працягу першых паўгода-года пасля таго, як мы возьмем уладу. Вельмі цяжка ўладу рэалізаваць, таму што досведу у нас мала. Мой сябар кажа: “Уявіце сабе самае страшнае: заўтра мы перамаглі”.

Пра вонкавую падтрымку апазіцыі

— Без вонкавай падтрымкі ў дыктатуры не выжывеш. Актывісты польскай “Салідарнасці” і сёння кажуць, што калі б не было велізарнай фінансавай падтрымкі звонку, не перамаглі б яны камуністычную ўладу. Таму не трэба саромецца вонкавай падтрымкі, калі яна ідзе на дэмакратыю.

Пра адзінага кандыдата

— Я лічу, што важна аб’ядноўвацца ў апазіцыі на пэўных маральных каштоўнасцях. Я сам быў адзіным кандыдатам — і дзякуючы гэтаму стаў вядомым – і хацеў бы, каб на гэтых выбарах быў абраны адзіны кандыдат. Але ўявіце сабе: сядаем мы — 15 прэтэндэнтаў — і кажам: “Хто б ні быў адзіны кандыдат, мы усе працуем на яго”. Я не магу з гэтым пагадзіцца, таму што мне мала таго, што мы ўсе супраць Лукашэнкі. Калі абраны кандыдат выступае за аб’яднанне з Расіяй, я не змагу з ім працаваць. Я б не баяўся, калі б у апазіцыі былі дзве кааліцыі паводле геапалітычных прэферэнцый.

— На каго б з прэтэндэнтаў у кандыдаты вы б не працавалі ў выпадку абрання гэтай персоны адзіным кандыдатам ад апазіцыі?

— Я не буду адказваць персанальна на гэтае пытанне з прычыны паліткарэктнасці. Але я не буду працаваць на кандыдата, для якога ня ёсць каштоўнасцямі тое, што для мяне самае важнае: дэмакратычная краіна, незалежная, якая абірае шлях у Еўропу. На чалавека, які падзяляе гэтыя каштоўнасці, я гатовы працаваць, калі яшчэ шчыра паверу, што ён гэта хоча рэалізаваць.

Пра дапамогу рэпрэсіраваным

— Я ніколі не прыму папрока, што мы пасля 2006 года не імкнуліся дапамагчы максімальна тым, хто пацярпеў. У Польшчы і зараз каля трохсот студэнтаў вучыцца і атрымліваюць стыпендыі, большыя за польскіх студэнтаў. Праграмай Каліноўскага я ганаруся. Нядаўна ў мяне была размова з польскім урадам, і мне абяцалі, што гэтая праграма будзе нават тады, калі вы пераможаце. У нашай базе каля двух тысяч чалавек, рэпрэсіраваных пасля 2006 года. Мы не ўсіх знайшлі і не ўсім дапамаглі. Мы зрабілі тое, што маглі, і мне не сорамна за гэта.

Калі я стану прэзідэнтам, абавязкова зраблю ўсё, каб кампенсіраваць людзям гады рэпрэсій, якія яны пражылі без працы, адсядзелі у турмах. Гэта абавязак новай ўлады. Я і сам стаў беспрацоўным у 2000 годзе, калі пачаў кампанію Домаша. Мяне папрасілі з універсітэта. Таксама хачу кампенсацыю (смяецца).

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№140-141 (3270-3271))

Ушел, не попрощавшись Похороны руководителя сайта "Хартия'97" Олега Бебенина состоялись в понедельник. Вопросы остались…
Хто і да чаго падштурхоўвае Лукашэнку? Аднойчы мяжа паміж палітычнай барацьбой і злачынствамі была пяройдзена, і тады пачалі знікаць вядомыя людзі
Перад сезонам палявання? Хто ў нас збіраецца адкрыць сезон палявання на людзей?
Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў Хто кіруе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і дзе падзеліся сродкі пісьменніцкай арганізацыі?
Ярослав РОМАНЧУК: Конфликт идей, а не людей А.Лукашенко — конфликтный политик. Не получаются у него отношения ни с руководителями России, ни Украины, ни Литвы, ни Польши, ни ЕС, ни США
Аляксандр БАСЯЦКI: «Сям’я для цыганоў — самае каштоўнае, што ў іх ёсць» Як ставіцца да цыганоў наша грамадства? З якімі праблемамі ім прыходзіцца сутыкацца?
«Як працуеш, так і маеш...» Гаспадары аграсядзібы «Заленсы» пад Каўнасам былі піянерамі развіцця агратурызму ў Літве
На чем экономят экономисты? Секретами своей “домашней экономики” с “Народной Волей” поделились известные экономисты
Профессор Ковалев, не дай нам Бог такого чуда Одна из функций авторитарной китайской власти — подавление социального недовольства

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Как Вы относитесь к иммиграции?

Очень положительно. Если бы была возможность, давно бы уехал(а)
Люди не должны покидать свою родину, даже если там не все благополучно
Там хорошо, где нас нет
Спокойно отношусь. Кто хочет - пусть едет, дело хозяйское
Не приходилось об этом думать всерьез
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл