bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №106-107 (3236-3237)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З песні слоў не выкінеш...

Аўтар: I 8 лiпеня 2010 г.
Міністр культуры Павел Латушка настойвае, што спевакі павінны навучыцца спяваць, а не толькі раскрываць рот пад фанаграму.

"Я буду змагацца з фанаграмай гарачым жалезам, буду яе выжываць, нашы музыканты павінны спяваць ужывую", — катэгарычна заявіў Павел Латушка на калегіі ведамства, якая абмяркоўвала праблемы развіцця беларускай эстрады. Міністр абурыўся тым, што зараз у 60—70% выступленняў мы з вамі чуем не жывы голас, а фанаграму, іншымі словамі — спявак толькі раскрывае рот.

Дзеячы культуры міністра падтрымалі. Так, Ірына Дарафеева заявіла, што калі спявак не можа выступаць пад мінусавую фанаграму (маецца на ўвазе толькі запіс музыкі, без голаса спевака), то ён увогуле не павінен спяваць.

Сваё меркаванне выказаў і мэтр Міхаіл Фінберг. Ён лічыць, што беларускім выканаўцам трэба вельмі шмат працаваць над сабой, і толькі ў гэтым выпадку беларуская эстрада стане прафесійнай, і на ёй не будзе музыкантаў-аднадзёнак, мякка кажучы, аматараў спеваў.

Маэстра лічыць, што на беларускай эстрадзе злучаны прафесіяналізм і самадзейнасць. "А ў выніку атрымалася тое, што атрымалася, — нічога не атрымалася", — канстатаваў Міхаіл Фінберг.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

Адусюль

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.