bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

«Кніжныя скарбы Беларусі»

10 жніўня 2017 г. 15:00

Да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання выйшла кніга «Кніжныя скарбы Беларусі», падрыхтаваная супрацоўнікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і выдавецтвам «Беларусь».

Змястоўнае выданне на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай – распавядае пра Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку і пра гісторыю беларускай кніжнасці, пададзеную праз музейную экспазіцыю.
 
Аўтар выдання – дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара Джумантаева распавядае пра гісторыю беларускай кнігі і пісьменства, кнігапісання і кнігадрукавання.
 
Багата ілюстраваная кніга змяшчае шмат цікавых здымкаў, у тым ліку экспазіцый Музея беларускага кнігадрукавання – адзінага музея падобнага тыпу ў Беларусі, які прысвечаны гісторыі кнігі (ад першых рукапісных скруткаў да сучаснасці), стварэнню пісьменнасці, пісьмовых прылад, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
 
Фота з сайта racyja.com

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.