bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Вікторыя Азаранка паднялася ў тэнісным рэйтынгу адразу на 482 месца

17 лiпеня 2017 г. 13:43

У абноўленым рэйтынгу Міжнароднай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка займае 201 месца.

Месяц таму, пасля вяртання ў вялікі тэніс, Віка стала ўсяго толькі 683-й. Але дзякуючы паспяховай гульні на Уімблдоне (беларуская тэнісістка дабралася да 1/8 фінала), яна зрабіла скачок адразу на 482 месца!

Новы рэйтынг WTA апублікаваны раніцай у панядзелак, перадае Еўрарадыё. У жаночым разрадзе яго — упершыню ў кар'еры — узначальвае чэшская тэнісістка Караліна Плішкава. Далей ідуць румынка Сімона Халеп і немка Ангеліка Кербер.

Лепшая з беларусак — Аляксандра Сасновіч — размясцілася на 100-м радку рэйтынгу.

У мужчынскім рэйтынгу на першым месцы брытанец Эндзі Марэй, другі — іспанец Рафаэль Надаль. А швейцарац Роджэр Федэрэр, які ў нядзелю выйграў Уімблдон у восьмы раз у кар'еры, пацясніў з трэцяга месца серба Новака Джокавіча.

Фота з адкрытых крыніц

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.