bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Дэлегацыя Еўрапарламента 18—19 ліпеня наведае Беларусь

17 лiпеня 2017 г. 12:47

 Дэлегацыя ў складзе пяці членаў Еўрапейскага парламента 18—19 ліпеня наведае Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску, гэта другі афіцыйны візіт у Беларусь прадстаўнікоў Еўрапарламента на чале з кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Богдана Здраеўскага.

У складзе дэлегацыі парламентарыі Германіі, Латвіі, Літвы і Польшчы, паведамляе БелаПАН, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Еўрапейскага парламента.

Дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўрада і парламента Беларусі, каб "абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковых адносін ЕС і Беларусі і перашкоды па шляху да больш цеснага супрацоўніцтва, якія яшчэ застаюцца".

Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, каб "даведацца аб іх дзейнасці і перашкодах, з якімі яны сутыкаюцца".
 
Фото: yandex.by
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.