bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Беларускія баскетбалісткі пацярпелі другое паражэнне запар на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі

17 чэрвеня 2017 г. 18:21

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пацярпела другое паражэнне запар на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Чэхіі.

17 чэрвеня ў групе В беларускі прайгралі камандзе Славакіі — 59:68 (16:15, 17:17, 11:19, 15:17). Самым выніковым гульцом у складзе беларускай каманды стала Кацярына Сныціна — 12 ачкоў.

Напярэдадні ў стартавым матчы чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі з розніцай у 20 ачкоў саступіла італьянкам — 60:80.

Турнірнае становішча ў групе В: 1. Славакія — 3 ачкі (2 матчы). 2. Італія — 2 (1). 3. Турцыя — 2 (1). 4. Беларусь — 2 (2).

У трэцім туры групавой стадыі 19 чэрвеня зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Турцыі.
Фота: БФБ
Крынiца: БелаПАН
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.