bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Дзяржаўная служба занятасці афіцыйна выставіла вакансію — заробак $15 тыс

19 чэрвеня 2017 г. 08:44

Дзяржаўная служба занятасці выставіла на сваім інфармацыйным партале вакансію з рэкордным заробкам — 27 800 рублёў на месяц, або 15 тысяч долараў у эквіваленце.

Як паведамляе БЕЛТА, гаворка ідзе пра пасаду намесніка дырэктара прыватнай кампаніі. Ён павінен мець не менш як двухгадовы досвед працы менеджэрам у замежных кампаніях, валодаць англійскай і іўрытам на высокім узроўні, а таксама мець досвед працы ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння.

Яшчэ адна вакансія з высокім заробкам у Мінску — гэта пасада дырэктара прадпрыемства, перадае Еўрарадыё, таксама ў сферы IT. Тут патрабуюць 10-гадовы досвед кіравання такой кампаніяй, а таксама вольнае валоданне англійскай і галандскай мовай. Абяцаюць плаціць 21 318 тысяч рублёў на месяц.

Яшчэ сем вакансіяў з заробкам болей за 10 тысяч рублёў — гэта пасады топ-менеджэраў, кіраўнікоў і бухгалтараў у прыватныя кампаніі.

Усяго ў Беларусі 1,7% вакансіяў з узроўнем заробкаў болей за 1065 рублёў на месяц. Прычым у Гомельскай вобласці іх 4,3% ад агульнай колькасці за кошт прапановаў для будаўнікоў працаваць вахтавым метадам. Меней за ўсё такіх вакансіяў у Брэсцкай вобласці — толькі 0,1%.

Часцей за ўсё ў Беларусі прапануюць працу з заробкам ад 266 да 365 рублёў — 31,2% вакансіяў.

Фота з архіву

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.