bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №43(4193) - "ЧУЛІ?"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЧУЛІ?

Старшыню Салігорскага райвыканкама затрымалі на дарозе

15 чэрвеня 2017 г.

30 мая супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь на аўтамабільнай дарозе каля в.Камень Капыльскага раёна ў момант атрымання хабару быў затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Затрымалі чыноўніка з доказамі злачынства, адзначаецца ў прэс-рэлізе, у момант атрымання хабару памерам 2,7 тысячы долараў ЗША. Паводле дадзеных аператыўнікаў, старшыня Салігорскага райвыканкама на працягу доўгага часу злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры вырашэнні пытанняў па закупцы сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна.

Па дадзеным факце Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.430 КК Рэспублікі Беларусь («Атрыманне хабару»). Яго санкцыя прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.