bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Прэмію «За свабоду думкі» атрымаў Зміцер Дашкевіч

17 чэрвеня 2017 г. 19:44

На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, 17 чэрвеня прайшлі ўрачыстасці да 93-х угодкаў пісьменніка, у тым ліку была ўручана прэмія «За свабоду думкі». Гэтым разам прэмію атрымаў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Палітык адзначаны за кампанію абароны Курапатаў, узнагароду ён атрымаў з рук краязнаўцы Ады Райчонак.

Прэмія «За свабоду думкі» існуе з 2008 году, за гэты час яе атрымлівалі славутыя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, літаратары і палітыкі Ўладзімер Някляеў і Павал Севярынец, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, музыка Лявон Вольскі, спевакі-барды Зміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч. Рэжысэр Валер Мазынскі атрымаў дыплом лаўрэата летась.

Сёлетняя прэмія юбілейная, яна ўручаецца дзясяты раз. 

Паводле традыцыі, лаўрэаты атрымалі памятны дыплом і скульптуру аўтарства Віктара Копача.
Ляўрэатаў прэміі «За свабоду думкі» абірае адмысловае журы, у склад якога ўваходзяць асобы, уганараваныя гэтым званнем у мінулыя гады. У лік намінантаў трапляюць тыя, хто найбольш яскрава праявіў сябе ў грамадскай, прафесійнай альбо творчай дзейнасці на карысць Беларусі і свабоды.

Як і ў мінулыя гады, сёлетнія ўрачыстасці на радзіме Васіля Быкава традыцыйна ладзілі віцебская абласная філія Таварыства беларускай мовы і рух «За свабоду».

Фота Радыё Свабода

Крынiца: НЧ
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.