bulletгалоўнае онлайн:

Эканоміка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Эфект нафтагазавых дамоўленасцяў для Беларусі будзе кароткатэрміновым, лічаць эксперты Вышэйшай школы эканомікі Расіі

19 чэрвеня 2017 г. 16:55

 За кошт нафтагазавых дамоўленасцяў макраэканамічныя паказчыкі ў Беларусі будуць у кароткатэрміновай перспектыве паляпшацца.

 Да такой высновы прыйшлі эксперты Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі Расіі.


Аўтары новага эканамічнага агляду, які падрыхтаваў Цэнтр развіцця НДУ ВШЭ, канстатуюць, што беларуская эканоміка аднаўляецца (рост ВУП у студзені—маі склаў 0,9%) "на хвалі ўрэгулявання нафтагазавай спрэчкі з Расіяй".

На іх думку, рост паставак расійскай нафты, пра што Мінск з Масквой дамовіўся ў красавіку, станоўча адаб'ецца на эканамічных паказчыках Беларусі, але эфект будзе кароткатэрміновым, бо структурныя праблемы толькі назапашваюцца.

Аўтары даследавання адзначаюць, што, нягледзячы на вясновы рост ВУП, інвестыцыі ў краіне працягвалі зніжацца.

"І хоць рост ВУП можа быць станоўчым у 2017 годзе, такое рэзкае зніжэнне інвестыцый дадаецца да іншых структурных праблем Беларусі, якія будуць стрымліваць рост эканомікі", — мяркуюць эксперты цэнтра.

У прыватнасці, перадае БелаПАН, яны звяртаюць увагу на праблему дзяржпрадпрыемстваў, рэфармаванне якіх Беларусь адкладвае.

"Урэгуляванне газанафтавай спрэчкі з Расіяй ліквідавала большую частку рызык для росту. У той жа час доўгатэрміновыя рызыкі засталіся нязменнымі: неэфектыўны сектар дзяржпрадпрыемстваў, звязаная з ім пратэрмінаваная запазычанасць на балансе банкаў, а таксама нізкі ўзровень валютных рэзерваў", — лічаць эканамісты.

На іх думку, праблемы беларускіх дзяржпрадпрыемстваў працягваюць націскаць на балансы банкаў і павялічваць пратэрмінаваную запазычанасць. "Банкі Беларусі сутыкаюцца з пратэрмінаванай запазычанасцю, і далейшае пагаршэнне якасці актываў запатрабуе інтэрвенцыі уладаў", — мяркуюць аўтары даклада.

Як паведамлялася раней, доля праблемных актываў беларускіх банкаў у гэтым годзе працягвае расці і дасягнула на 1 мая 14,2%. Паводле дадзеных Нацбанка, асноўны ўклад у прырост праблемнай крэдытнай запазычанасці банкаў уносяць дзяржпрадпрыемствы, якія не ў стане абслугоўваць раней узятыя крэдыты.
 
Фота: yandex.by
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.