bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Расійскія СМІ: У Беларусі выпусцілі манету з заклікам рэзаць рускіх акупантаў

20 красавiка 2017 г. 19:16

"У Беларусі выпушчаная манета, прысвечаная масаваму забойству рускіх" — такія загалоўкі замільгацелі на сайтах расійскіх СМІ.

Нагодай для іх стаў выпуск сувенірнай манеты, прысвечанай Магілёўскаму паўстанню 1661 года. Падчас яго жыхары Магілёва па закліку бурмістра Язэпа Левановіча выразалі маскоўскі гарнізон — каля 7000 чалавек. Сігналам для паўстання стаў яго кліч "Пара! Пара!".

Манета выпушчаная ў рамках прыватнага праекту "113.by", які робіць Валерый Сіманаў. Мэта амбітнага праекту — адчаканіць манеты, прысвечаныя 113 гарадам Беларусі. Акрамя магілёўскага ўжо выйшлі, напрыклад, "лепельскі рубель", "бабруйскі рубель", "дзяржынскі рубель".

Фота: belmoneta.by

Крынiца: euroradio.fm
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.