bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Наваполацк стане культурнай сталіцай Беларусі 2018 года

20 красавiка 2017 г. 21:42

Горад Наваполацк стане культурнай сталіцай 2018 года.

Такое рашэнне прынята сёння на калегіі Міністэрства культуры Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Датай заснавання Наваполацка лічыцца 7 чэрвеня 1958 года. У наступным годзе горад адзначыць 60-годдзе. Сучасны Наваполацк налічвае 108 тыс. жыхароў, сярод якіх амаль 40 працэнтаў моладзі.

У горадзе прыкладаюцца значныя намаганні да развіцця і папулярызацыі дасягненняў беларускай культуры, удзяляецца вялікая ўвага развіццю сацыяльнай сферы. Выхаванцамі гурткоў, студый, школ мастацтваў з'яўляюцца больш за 4 тыс. новапалачан. Канцэртна-асветную дзейнасць вядуць 34 творчыя калектывы са званнем "заслужаны", "народны", "узорны аматарскі".

Наваполацк становіцца пляцоўкай для правядзення многіх буйных конкурсаў, фестываляў, выставак і форумаў розных узроўняў, якія збіраюць удзельнікаў і гасцей з усіх куткоў Беларусі, а таксама замежных краін.

У 2011 годзе Наваполацк, першы ў Беларусі, удастоены ганаровага звання "Горад, дружалюбны дзецям", што з'яўляецца высокай ацэнкай дзейнасці горада на шляху рэалізацыі Канвенцыі аб правах дзіцяці, а ў 2016 годзе ў рэспубліканскім конкурсе "Горад культуры ў Год культуры" стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы горад абласнога падпарадкавання".

Фота: belta.by

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.