bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Мінску ў шосты раз пройдзе выстава пад адкрытым небам

20 красавiка 2017 г. 19:32

Сёлета выставы пад адкрытым небам можна будзе пабачыць каля Палацу сучаснага мастацтва, Музею сучаснага выяўленчага мастацтва і Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва.

«Праект «Мастак і горад» ствараўся дзеля таго, каб мастацтва перастала існаваць дзеля мастацтва, а эліта дзеля эліты. Тут сучаснае мастацтва ідзе ў народ, і ў гэтым няма нічога кепскага», — лічыць сучасны мастак Леанід Хобатаў.

У першыя гады, калі трывалі вулічныя выставы, рабіўся акцэнт на творчасць канкрэтных майстроў — Шагала, Малевіча, Губарава. Пасля куратары праекта вырашылі арганізаваць вулічную выставу з шаснаццаці сучасных масткоў. Сёлета на ёй будзе прадстаўлена 35 працаў мастакоў і графікаў. Леанід Хобатаў перакананы, што гэты досвед карысны і для творцаў, і для беларускага мастацтва наогул.

Дырэктар «Сучаснага цэнтра мастацтваў» Наталля Шаранговіч падзялілася: «У першыя гады правядзення выстаў мы акцэнтавалі ўвагу на працах вядомых творцаў, такіх як Шагал і Малевіч. Зараз мы хочам звярнуцца да сучасных мастакоў. Мы хочам, каб сучаснае мастацтва стала больш набліжаным да беларусаў, бо пра яго ведаюць толькі ў вузкіх колах. Тым больш, сучаснае мастацтва мусіць быць прадметам дыскусіі, прынамсі, такім праектам мы хочам паспрабаваць яе выклікаць у грамадстве».

У сярэднім за дзень праз плошчу Якуба Коласа праходзіць каля 30.000 чалавек. За месяц мінулыя выставы змаглі паглядзець каля 2 мільёнаў мінакоў.

Урачыстае адкрыццё выставы пад адкрытым небам «Мастак і горад» пройдзе ўжо 27 красавіка ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа. Наведвальнікаў экспазіцыі ў вечар адкрыцця чакаюць сюрпрызы: аквагрым, мімы, фотазоны і незвычайны выступ харавой капэлы. Сам выяўленчы праект «Мастак і горад» будзе ўпрыгожваць адну з цэнтральных плошчаў горада на працягу 4 месяцаў.

Генеральным партнёрам праекта выступае банк ВТБ (Беларусь).

Фота з сайта budzma.by

Крынiца: novychas.by
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.