bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Нумар Naviband на "Еўрабачанне" рыхтуе ўкраінская каманда

19 красавiка 2017 г. 11:16

Прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2017" Naviband далі прэс-канферэнцыю ў рэдакцыі "Камсамольскай праўды" ва Украіне. Падчас як Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка распавялі падрабязнасці нумара, з якім з'явяцца на сцэне конкурса ў Кіеве.

Па словах музыкаў, падрыхтоўкай нумара займаецца ўкраінская каманда прафесіяналаў, якая рыхтавала да выступу Злату Огневіч і Джамалу. Гэта харэограф Таццяна Астраверх, стыліст Джамалы Дзмітрый Курата а таксама рэжысёрская група.  Будавацца нумар будзе вакол палёту, што, на думку ўдзельнікаў гурта, адпавядае іх песні. На сцэне Ксюша і Арцём будуць удвох (без бэнду), але разам з чатырма бэк-вакалістамі (трыа "Біятрыс" і Міхаіл Сасуноў), перадае Еўрарадыё.

"Нам падабаецца медыя-прастора Украіны, як развіваюцца музыкі, якія матэрыялы выходзяць, таму мы і вырашылі рыхтаваць нумар у Кіеве", ― кажуць музыкі. 

Рэпетыцыі дуэта адбываюцца ў Кіеве, куды ім даводзіцца часта лятаць. У Мінску Ксюша і Арцём наведваюць урокі вакалу ў Вольгі Драздовай. Усе выдаткі ўдзелу гурта на конкурсе ўзяла на сябе Белтэлерадыёкампанія. Прома-мэнэджар гурта ― Сяргей Андрыянаў.

Naviband з вядучым "Еўрабачання-2017" Цімурам Мірашнічэнкам і піяр-мэнэджарам Сяргеем Андрыянавым

Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання" 11 траўня пад нумарам 15.

23 красавіка музыкі сыграюць акустычны канцэрт у мінскім Палацы прафсаюзаў, які стане "провадамі" Naviband на конкурс у Кіеў.

Фота Еўрарадыё

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.