bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

На гомельскім малаказаводзе 25 сакавіка абвесцілі суботнік. Тым, хто не прыйдзе, пагражаюць не працягнуць кантракту

20 сакавiка 2017 г. 15:48

Інфармацыя аб прымусовым суботніку з’явілася ў Твітэры карыстальніка Разнузданы Гусь.

Для яе пацверджання мы спрабавалі звязацца з генеральным дырэктарам прадпрыемства Сяргеем Мікалаевічам Бабарыкам. Сакратарка ў прыёмнай папрасіла ператэлефанаваць праз 10 хвілінаў. Праз 10 хвілін нумар быў заняты, а пазней Сяргей Мікалаевіч ужо з’ехаў, паведамляе Белсат.

Тады нам параілі звязацца з намесніцаю дырэктара ў агульных пытаннях ды ідэалагічнай працы Святланаю Аляксандраўнай Пяшко. Аднак яна таксама аказалася недасяжная, бо перабывае на «курсах», дзе цяпер, паводле сакратаркі, сабраліся ўсе ідэолагі.

25 сакавіка ў Беларусі святкуюць Дзень Волі – дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. У гэты дзень у Гомлі, Віцебску і Менску запланаваны Марш недармаедаў.

Фота з сайта Белсат

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.