bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Слоніме затрыманы адзін з арганізатараў "Маршу недармаедаў" Віктар Марчык

20 сакавiка 2017 г. 09:35

У Слоніме (Гродзенская вобласць) 19 сакавіка быў затрыманы адзін з арганізатараў "Маршу недармаедаў" актывіст Партыі БНФ Віктар Марчык.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода", якое вяло прамой відэарэпартаж з акцыі.

Віктар Марчык ў самым пачатку акцыі праз мегафон запрасіў удзельнікаў прайсці да будынка райвыканкама. Там да пратэстоўцаў выйшаў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі, які таксама праз мегафон адказваў на пытанні. Старшыня райвыканкама сказаў, што заступіцца за кожнага, супраць каго будуць выкарыстаныя рэпрэсіі за ўдзел у гэтай акцыі.

Пасля таго як акцыя скончылася, перадае БелаПАН, невядомыя схапілі Марчыка і пасадзілі ў мікрааўтобус без нумароў.

Па тэлефоне Марчык паведаміў, што знаходзіцца ў міліцыі.

"Як можна верыць уладам? Атрымліваецца, адной рукой паціскаюць тваю руку, а другой паказваюць кукіш. Я папярэдне дамовіўся з адміністрацыяй, што мы збяромся і прыйдзем да чыноўнікаў, каб тыя пагаварылі з людзьмі. Я ўзяў на сябе адказнасць, каб усё было мірна і спакойна. Праз мегафон кіраваў акцыяй. Гэты ж мегафон выкарыстаў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі, калі размаўляў з людзьмі. Усе чулі, што ён паабяцаў заступіцца за тых, супраць каго будуць рэпрэсіі. І адразу пасля акцыі мяне затрымалі... Як можна верыць такім уладам?" — сказаў Марчык "Радыё Свабода".

Актывіст быў дастаўлены ў слонімскі аддзел міліцыі.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.