bulletгалоўнае онлайн:

Крымінал, здарэнні

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Па факце смерці дзіцяці падчас дамашніх родаў у Віцебску распачатая крымінальная справа

20 сакавiка 2017 г. 12:47

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта па факце смерці нованароджанага ў Віцебску распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці паводле неасцярожнасці).

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Паводле яе інфармацыі, перадае БелаПАН, вечарам 17 лютага 30-гадовая жанчына, знаходзячыся дома ў Віцебску, нарадзіла дзяўчынку. Нягледзячы на растлумачэнні ўрачоў, парадзіха папярэдне адмовілася ад шпіталізацыі ў радзільны дом і была папярэджаная пра магчымыя наступствы родаў дома. У выніку родаў у дзіцяці адбылася аспірацыя каляплоднымі водамі. Паводле просьбы жанчыны яе маці, якая была ў гэты час дома і не брала ўдзелу ў родах, выклікала хуткую медыцынскую дапамогу.

Пасля выкліку хуткай і правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў смерць нованароджанага была канстатаваная ў гэты ж вечар.

Следчыя правялі неадкладныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, у тым ліку агляд кватэры, дзе праходзілі роды, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, накіравалі дакумент ва ўпраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама аб правядзенні службовага расследавання па факце выканання медыцынскімі работнікамі сваіх службовых абавязкаў.

Як паведамлялася раней, парадзіха пастаянна жыла ў Санкт-Пецярбургу, але нараджаць другое дзіця прыехала ў Віцебск.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.