bulletгалоўнае онлайн:

Анонс

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Вольга КАВАЛЬКОВА: “Не ведаю, ці клалі ў тыя катлеты мяса...”

Аўтар: I 20 сакавiка 2017 г.

Некалькі дзён таму з-за кратаў выйшла сябра Нацыянальнага савета аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Вольга Кавалькова.

Яе асудзілі на 7 сутак так званага Маршу недармаедаў, які 10 сакавіка адбыўся ў Маладзечне.

Пра сваю першую “ходку” прафесійны юрыст Вольга Кавалькова распавяла “Народнай Волі”.

 

– Калі зайшла ў камеру ізалятара часовага ўтрымання Маладзечанскага РУУС, то адразу зразумела: тут рыхтаваліся да прыёму сталічных гасцей, – усміхаецца Вольга. – Так, мае сукамерніцы распавялі, што напярэдадні майго засялення выдалі туалетную паперу, якой раней не было. А мне нават далі новую бялізну, якая вельмі адрознівалася ад той, якой карысталіся мае суседкі. Гэта таксама ўсе адзначылі.

Гарбату, напрыклад, нам прыносілі ў кубках. А раней, як мне распавялі, давалі проста кіпень.

Я не ведаю, як у нашых хлопцаў, якія таксама атрымалі тэрміны за “Марш”, але асабіста ў мяне запытваліся, што патрэбна, прапаноўвалі звяртацца, калі будуць нейкія просьбы. Выводзілі на прагулкі – адзін раз на дзень на 15 хвілін.

Поўны Тэкст чытайце у "Народнай Волі" за 21 сакавіка.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.