bulletгалоўнае онлайн:

Пункт погляду

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ва ўсім вінаватая брытанская каралева

Аўтар: I 18 сакавiка 2017 г. 16:47

Па ўсёй Беларусі ўжо каля 200 арыштаваных, якія разам атрымалі больш за пяць гадоў зняволення.

Суды над удзельнікамі пратэстных акцый (у тым ліку над удзельнікамі ДАЗВОЛЕНАГА 15 сакавіка «Марша нетунеядцаў») працягваюцца. Дзесяткі судоў: анархісты, актывісты, студэнты, хлопчыкі з дзяўчынкамі, якія не разумеюць: што гэта?.. як гэта?.. Проста канвеер…

І ўсім не па трое сутак даюць — не меней як па дзесяць. Па ўсёй Беларусі ўжо каля 200 арыштаваных, якія разам атрымалі больш за пяць гадоў зняволення.

Гэта масавыя рэпрэсіі!

А старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ спадарыня Крысцін Муттанен выказвае «признательность руководству страны за заверения в том, что правоохранительные органы будут проявлять сдержанность в отношении участников акций» — і ПА АБСЕ падпісвае пагадненне з Рэспублікай Беларусь аб правядзенні сесіі ПА АБСЕ ў Мінску!

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі захлёбваюцца подлай хлуснёй пра ўдзельнікаў мірных пратэстных акцый, распавядаючы пра іх як пра нейкіх бандытаў, ледзь не тэрарыстаў. А намеснік міністра замежных спраў Польшчы спадар Марэк Зюлкоўскі сустракаецца з кіраўніцай беларускага Мінінфарма Ліліяй Ананіч і дамаўляецца з ёй пра «супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы».

Беларускі рэжым нідзе і ні ў чым не прытрымліваецца хоць нейкіх дэмакратычных, цывілізаваных стандартаў, нахабна плюе на правы чалавека, а ў браму палаца Лукашэнкі пастуквае кіраўнік місіі МВФ па Беларусі спадар Пітэр Долман…

Пасля збіцця «анархістаў», па сутнасці дзяцей, я спытаў у размове з адным амбасадарам адной заходняй краіны: чаму на праблему свабод і правоў чалавека ў Беларусі Захад вырашыў заплюшчыць вочы?

Дыпламат стаў адказваць настолькі дыпламатычна, што я не стрываў, за што перапрашаюся…

Адказу ад амбасадара я так і не атрымаў, затое займеў яго ад маёй суседкі, якая чытае «Народную волю» і ўвогуле цікавіцца палітыкай. «Усё гэта таму, — сказала яна, — што брытанская каралева падпісала брэксіт».

Каб я так жыў, якая ў мяне суседка…

Крынiца: naviny.by
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.