bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб прадоўжыць кар'еру ў "Крылах Саветаў"

16 лютага 2017 г. 08:43

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб прадоўжыць кар'еру ў "Крылах Саветаў". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце расійскага клуба.

Пагадненне разлічана да завяршэння бягучага сезона з магчымасцю пралангацыі. "Аляксандр Глеб прыбыў у размяшчэнне каманды напярэдадні і прайшоў поўны медыцынскі агляд у адной з клінік Анталіі. Сёння генеральны дырэктар "Крылаў Саветаў" Віталь Шашкоў і Аляксандр Глеб аформілі ўсе дакументы, звязаныя з пераходам футбаліста ў "Крылы Саветаў", - паведамілі ў клубе, перадае БЕЛТА.

У сезоне 2011/2012 Аляксандр Глеб правёў за самарскую каманду 8 матчаў. За "Крылы Саветаў" Аляксандр будзе выступаць пад нумарам 11.

Фота з сайта БЕЛТА

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.