bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З ежы – толькі хлеб. 90-ыя вяртаюцца ў вёскі

16 лютага 2017 г. 08:30

Заробку хапае толькі на хлеб. Незалежныя журналісты працягваюць наведваць мястэчкі і вёскі Беларусі, жыхары якія нярэдка застаюцца без сродкаў на існаванне.

Сярод іх – аграгарадок Доўск і вёска Юдзічы на Гомельшчыне. Калісьці шумныя паселішчы імкліва пусцеюць, перадае «Белсат».

Гэтыя мясціны да болю нагадваць чарнобыльскую зону

Закінутыя прадпрыемствы, пункты адпачынку і дамы – усё гэта, як кажуць мясцовыя жыхары, – вынік не радыеактыўнай, а гаспадарчай катастрофы.

«Цяжка, вельмі цяжка. Раней было шмат прадпрыемстваў: цагляны завод, хлебны завод, асфальтавы завод, дзве сталовыя», – узгадвае мясцовы жыхар.

Цяпер усяго гэтага няма

Магчымасці працаўладкавацца тут мізэрныя. Гомельская абласная сельскагаспадарчая вопытная станцыя ды Эксперыментальная база «Доўск» у стане даць працу толькі некалькім асобам з некалькіх соцень жыхароў мястэчка. Кіраўніцтва прадпрыемства з журналістамі размаўляць адмаўляецца.

Працаўнікі мясцовых арганізацыяў ахвотна дзеляцца сваймі бедамі

«Я атрымаю за месяц Br 82.64», – сведчыць мужчына. Такія заробкі маюць на вопытнай станцыі.

«Аддам зараз пазыкі, якія я набраў, а за што мне жыць я не ведаю. Булку з маслам есці ня буду. Булку можна купіць, але масла ўжо не купіш», – скардзіцца Генадзь Ханчук, працаўнік вопытнай станцыі.

Іншае месца, але ў тым самым Доўскім сельсавеце – вёска Юдзічы месцамі нагадвае мястэчка-прывід. Пустыя дамы сумна нагадваюць колішнія паспяховыя часы.

Адсутнасць працы тут яшчэ больш балючая праблема чымся ў блізкім Доўску

Адзінае месца праца – ферма.

«Што там на ферме? 3-4 асобы? Тут ёсць ахвотныя да працы, але не бяруць. І заробкі тут толькі Br 100. Хто за такія грошы тут будзе працаваць?». – абураецца жыхарка вёскі Галіна Багнанава.

А таму большасць працаздольнага насельніцтва ў Доўскім сельсавеце вымушаная ехаць за хлебам у Расею. Падобная сітуацыя ў большасці беларускіх мястэчак і вёсак.

«Патрэбныя рэформы, трэба скарыстаць паўсюдна грамадскую ініцыятыву. А для гэтага трэба даць магчымасці людзям. Улада гэтага баіцца. Яна баіцца выпусціць лейцы, якімі кіруе краінаю. Але будучыні ў гэтым няма. Будучыня за самастойным развіццём рэгіёнаў і ініцыятываю людзей», – упэўнены эканаміст Мікалай Новікаў.

Пакуль жа ўлады ўсіх узроўняў такой праблемы не бачаць. На іхную думку, кожны ў Беларусі можа знайсці (калі захоча) годную працу. А праблемы, такія, як у Доўску і Юдзічах, выдумляюць тыя, хто не хоча працаваць.

фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.