bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №11(4160)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

“На Беларусі Бог жыве!”

Аўтар: I 16 лютага 2017 г.

ГІСТОРЫЯ ЗДЫМКА

3 ліпеня 2015 года. На фота – вядомы беларускі палітык Павел Севярынец са сваёй жонкай Вольгай.

“Мы з Волечкай пасля пяці дзён пешай пілігрымкі з Мінска ў Будслаў, – распавёў Павел. – Пілігрымка – гэта вобраз чалавечага жыцця: праз выпрабаванні, дождж і спёку ідзеш насустрач Богу. Будслаў у гэтыя дні ператвараецца ў сэрца Беларусі – дзясяткі тысяч вернікаў, беларуская мова паўсюль, ніякага мата і хамства”.

На фотаздымку Павел і Вольга перад касцёлам чакаюць набажэнства, якое праводзіцца пад адкрытым небам.

“У сталіцы ў гэты дзень людзей сагналі на парад да прыдуманага “Дня независимости», а тут – цэлыя сем’і, суседзі, сябрыны, – дадае наш суразмоўца. – Толькі што на ўваходзе перад міліцэйскімі кардонамі (абшуквалі ўсіх, каб не пранеслі ўлёткі ці сцягі) мы разам з трыма сотнямі спартанцаў з Мінскай пілігрымкі скандзіравалі так, што дрыжэлі шыбы ў хатах: “На Беларусі Бог жыве!”

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.