bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №11(4160)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Канцэрт-прэзентацыя народнай музыкі ў Палацы культуры МТЗ

16 лютага 2017 г.

9 лютага а 18-й гадзіне ў Палацы культуры МТЗ (Мінск, вул.Даўгабродская, 24) пачнецца канцэрт-прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты» (падрыхтавана выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» сумесна з Беларускім фондам культуры і выдадзена пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь). У вечарыне возьмуць удзел лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з розных рэгіёнаў Беларусі (заслужаныя аматарскія калектывы – «Палешукі» з Іванава, «Паазер’е» з Пастаў, ансамбль старадаўняй музыкі «Пастараль» з Дзяржынска, фалькорны ансамбль «Дударыкі» з Мінска, народны ансамбль «Гудскі гармонік» з Лідшчыны, узорны ансамбль «Картузяне» з Бярозы, гарманісты-віртуозы Барыс Харэвіч з Вілейкі, Любоў Галубіцкая з Чачэрскага раёна, Сяргей Ярук з Маладзечанскага і іншыя, а таксама ансамбль салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча). Да канцэрта-прэзентацыі прымеркавана праца выстаўкі-продажу сувенірнай прадукцыі Іванаўскай школы бондарства і Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, тут жа можна будзе набыць кнігі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі».

Канцэрт-прэзентацыя праводзіцца як культурна-адукацыйны праект па папулярызацыі народнай музыкі, і хочацца верыць, што добрая справа знойдзе працяг.

Тадэвуш СТРУЖЭЦКІ, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.