bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №11(4160)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

4,5 года калоніі за… 60 еўра

Аўтар: I 16 лютага 2017 г.

У Беларусі за хабар асуджаны чарговы доктар.

На гэты раз – урач фельчарска-акушэрскага пункта з вёскі Бярэзінскае Маладзечанскага раёна Генадзій Ціс. Яго прызналі вінаватым у афармленні фіктыўных бальнічных лістоў. У ходзе судовага следства было ўстаноўлена шэсць такіх эпізодаў, прагучала, што за кожны ліпавы бальнічны доктар браў узнагароджанне ад пацыентаў прыкладна ў 10 еўра.

Атрымліваецца, што доктар «узбагаціўся» на 60 еўра, а ў калонію загрымеў на 4,5 года. Дарэчы, максімальны прысуд, які мог быць вынесены па прад’яўленым урачу артыкуле, – дзесяць гадоў пазбаўлення волі.

– За хабарніцтва прадугледжана самая суровая мера адказнасці, – так пракаментаваў прысуд пракурор раёна Уладзімір Дубоўскі. – Як бачыце, доктар атрымаў не максімальнае пакаранне. Можа здацца, што 4,5 года – гэта шмат за шэсць хабараў па 10 еўра, але тут суд улічваў не суму атрыманых незаконным шляхам грошай, а сістэмнасць у злачыннай дзейнасці абвінавачанага. Тое, што гэтая дзейнасць была пастаўлена ў яго на паток і на пэўным этапе спынена праваахоўнымі органамі.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.