bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Статкевіч агучыў фармат правядзення «Маршу абураных беларусаў»

16 лютага 2017 г. 17:25

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч агучыў план правядзення Маршу абураных беларусаў, што мае прайсці ў пятніцу ў Мінску. Пачатак акцыі, скіраванай супраць «падатку на дармаедаў», запланаваны на 18:00.

 

Удзельнікі збяруцца на Кастрычніцкай плошчы. 

«Напачатку Маршу адбудзецца народны сход, на якім будуць прыняты патрабаванні да ўлады і вызначаны тэрміны іх выканання. Сам Марш пройдзе па галоўным праспекце сталіцы да будынка Міністэрства па падатках і зборах [на вуліцы Савецкай], дзе ўдзельнікі акцыі выкажуць стаўленне да падатку на беспрацоўных і прымуць рашэнне пра свае дзеянні, калі ўлада не пойдзе насустрач патрабаванням народа», — напісаў у сваім фэйсбуку Статкевіч.

Ён дадаў, што план носіць папярэдні характар і можа быць зменены паводле патрабавання ўдзельнікаў.

Увядзеннем «падатку на дармаедаў» улады спадзяваліся падштурхнуць людзей, што з нечага жывуць, але не плацяць падаткаў, да легалізацыі сваіх даходаў. Такі спосаб дазваляў пазбягаць ужывання карных захадаў да няплатнікаў падаткаў. Прадугледжвалася, што ад падатку будуць вызваленыя беларусы, якія большую частку года жывуць і працуюць за мяжой, а таксама людзі «ў цяжкай жыццёвай сітуацыі» (апошняе — на волю мясцовых саветаў).

Увядзенне «падатку» выклікала крытыку розных слаёў насельніцтва. Апазіцыя заклікае адмяніць яго. 

На сваёй апошняй прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка абараняў дэкрэт. Ён лічыць, што такая норма паспрыяе павышэнню падатковай дысцыпліны. Ён таксама не раз падкрэсліваў, што ўсе грамадзяне павінны рабіць унёсак у фінансаванне дзяржаўных сістэм медыцыны, адукацыі і аховы парадку.

Крынiца: nn.by
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.