bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Апублікаваны ўказ аб аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта, якім колькасць яе работнікаў скарочаная да 118

16 лютага 2017 г. 10:10

Колькасць работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь скарочаная да 118, у тым ліку дзяржаўных служачых — да 108.

Гэта прадугледжана ўказам № 40 ад 13 лютага 2017 года "Аб аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як паведамлялася, штат Адміністрацыі прэзідэнта скарочаны на 30%.

Рэфармаваны інстытут памочнікаў прэзідэнта, паведамляе БелаПАН, уведзеныя дзве новыя пасады памочнікаў прэзідэнта: па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці і па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

Зацверджаныя ў новай рэдакцыі палажэнне аб Адміністрацыі прэзідэнта і яе структура, а таксама палажэнні аб памочніку і прэс-сакратары.

Абноўленая структура Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выглядае наступным чынам:

кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта;
першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта;
намеснікі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта;
памочнік прэзідэнта;
прэс-сакратар прэзідэнта;
памочнікі прэзідэнта — інспектары па абласцях і Мінску;
памочнік прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы;
памочнік прэзідэнта па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці;
галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі;
галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне;
галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленне;
галоўнае арганізацыйнае ўпраўленне;
галоўнае ўпраўленне па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання;
галоўнае эканамічнае ўпраўленне;
галоўнае ўпраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
упраўленне знешняй палітыкі;
канцылярыя прэзідэнта;
прэс-служба прэзідэнта;
прыёмная прэзідэнта;
аддзел па працы з грамадскімі аб'яднаннямі;
аддзел падрыхтоўкі выступленняў.

Указ набудзе моц 1 мая 2017 года.

Пра скарачэнне штату Адміністрацыі прэзідэнта гаворка ішла на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 6 лютага. Як заявіла паводле яго вынікаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, гэта першы крок у працы па скарачэнні штатнай колькасці дзяржаўных органаў па ўсёй краіне. "Гэтай жа працай сёння займаюцца і ўрад, і ўсе рэспубліканскія органы кіравання. Зараз ужо адпрацоўваецца ўказ па аптымізацыі, дзе будзе вызначаны і працэнт скарачэння для ўсіх астатніх дзяржустаноў, рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады", — сказала Качанава.

У той жа час пытанне аб аптымізацыі на ўзроўні мясцовых органаў улады пакуль застаецца адкрытым: урад прапануе не кранаць колькасць работнікаў раённых і гарадскіх выканкамаў.
 
Фота: TUT.BY
 
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.