bulletгалоўнае онлайн:

Эканоміка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Многія міністэрствы і ведамствы правалілі заданні па росту экспарту

17 лютага 2017 г. 11:44

Па выніках 2016 года многія беларускія міністэрствы і канцэрны не выканалі даведзеныя прагнозныя заданні па росту экспарту, сведчаць статданыя аб выніках знешняга гандлю.

Згодна з урадавым прагнозам, у 2016 годзе экспарт тавараў і паслуг павінен быў вырасці на 3,5%, аднак у рэчаіснасці ён знізіўся на 9,3%. Адбылося гэта з прычыны таго, што запланаваныя тэмпы росту экспарту, якія былі даведзеныя ўрадам да міністэрстваў і канцэрнаў, у многіх выпадках аказаліся не выкананыя.


Так, меркавалася, паведамляе БелаПАН, што экспарт прадпрыемстваў Мінпрама вырасце на 7,5%, аднак у рэчаіснасці пастаўкі прадукцыі на знешнія рынкі прадпрыемствы міністэрства павялічылі на 3,2%. Мінсельгасхарч у мінулым годзе таксама не дасягнуў вызначанага задання па росту экспарту — замест прагназуемага росту на 5,5% экспарт арганізацый міністэрства павялічыўся на 1,6%.

Прадпрыемствы шэрагу канцэрнаў ў 2016 годзе скарацілі экспарт прадукцыі, хоць на ўрадавым узроўні прагназаваўся рост гэтага паказчыку.

Так, чакалася, што экспарт прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" павялічыцца ў 2016 годзе на 7,7%, але ў рэчаіснасці скараціўся на 10,6%. Арганізацыі, падведамасныя "Белдзяржхарчпраму", для выканання ўрадавага задання павінны былі нарасціць экспарт на 1%, але па выніках года скарацілі яго на 4%.

У найбольшай меры адхіленне ад даведзенага задання па экспарту адбылося ў "Белнафтахіма": чакалася, што канцэрн павялічыць экспарт на 2,4%, а ў рэчаіснасці пастаўкі прадукцыі на знешнія рынкі ў мінулым годзе ў грашовым выражэнні знізіліся на 33,9%.

Як паведамлялася раней, у 2016 годзе экспарт беларускіх нафтапрадуктаў склаў 13 млн тон і ў параўнанні з 2015 годам пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў на знешнія рынкі знізіліся ў фізічным выражэнні на 23%.

У грашовым выражэнні экспарт нафтапрадуктаў склаў ў 2016 годзе каля 4 млрд долараў і скараціўся (на фоне зніжэння сусветных цэн на нафту) прыкладна на 40% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
 
Фота з сайта БелаПАН
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.