bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Газета “Народная Воля” і сайт www.nv-online.info – розныя рэчы

15 лютага 2017 г. 14:19

Шаноўныя сябры!

У чарговы раз нагадваем: папяровы варыянт газеты і названы сайт – гэта сапраўды розныя рэчы. 

Матэрыялы, якія друкуюцца ў газеце, не выстаўляюцца ў той жа дзень на сайце, кантэнт якога абмяжоўваецца толькі падзейнай аператыўнай інфармацыяй. Рэдкі выпадак, калі, зыходзячы з надзвычайнай важнасці, нейкі артыкул тут жа з’яўляецца на сайце.

Публікацыі на старонках газеты маюць эксклюзіўны характар. На сайт вывешваюцца толькі кароткія, у некалькі сказаў, анонсы на некаторыя з іх. Прачытаць поўнасцю той ці іншы цікавы, часам сенсацыйны матэрыял могуць толькі падпісчыкі газеты альбо тыя, хто набывае свежыя нумары ў шапіках “Белсаюздруку”. На сайце ў раздзеле “Архіў” яны могуць з’явіцца праз 12–14 дзён. А гэта ўжо не ўяўляе той цікавасці, той актуальнасці, якую маюць вострыя публікацыі ў свежых нумарах газеты.

Вось чаму рэдакцыя раіць Вам, шаноўныя наведавальнікі нашага сайта, у першую чаргу быць падпісчыкамі “Народнай Волі”.

Цяжкасці з фінансамі? Можаце падпісацца не на паўгоддзе, а на месяц, два, квартал. У Вас застаецца магчымасць у любы дзень прадоўжыць падпіску.

Каб атрымліваць газету “Народная Воля”, скажам, з 1 сакавіка, Вам трэба завітаць на пошту і аформіць падпіску да 23 лютага.

Вы – з “Народнай Воляй”, “Народная Воля” – з Вамі!

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.