bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Хакеісты "Юнацтва" перамаглі "Шахцёр" у авертайме

11 студзеня 2017 г. 17:06

Хакеісты "Юнацтва" перамаглі Шахцёр" з лікам 4:3 (0:0, 1:1, 2:2, 1:0) у авертайме і ўтрымліваюць лідарства ў турнірнай табліцы экстралігі чэмпіянату Беларусі.

Для салігорскага "Шахцёра" матч на "Чыжоўка-Арэне" супраць дзеючага чэмпіёна праходзіў удачна да сярэдзіны трэцяга перыяду, паведамляе БЕЛТА. Каманда Уладзіміра Цыплакова і Алега Антоненкі да 45-й мінуты вяла ў ліку 2:1, але ўтрымаць перавагу не змагла. Без захварэўшых нападаючых Андрэя Міхнова, Віктара Туркіна і абаронцы Алега Гарошкі, "Юнацтва", уступаючы, змагло двойчы закінуць шайбу ў ходзе трэцяга перыяду. Дакладнымі кідкамі вызначыліся Уладзімір Джыг і Даніэль Корса - 3:2. Намаганнямі шматвопытных Яраслава Чупрыса і Андрэя Міхалева, якія разыгралі камбінацыю на 58-й мінуце, "Шахцёру" ўдалося перавесці гульню ў авертайм - 3:3. Аднак у дадатковым перыядзе ўдача была на баку мінчан, у складзе якіх аўтарам пераможнага гола стаў Аляксей Яфіменка.

Вынікі матчаў падгрупы "А": "Юнацтва-Мінск" - "Шахцёр" (Салігорск) - 4:3 (у авертайме), "Дынама-Маладзечна" - "Металург" (Жлобін) - 6:0, "Нёман" (Гродна) - "Гомель" - 3:1.

Турнірная табліца падгрупы "А": 1. "Юнацтва-Мінск" - 77 ачкоў/30 матчаў. 2. "Нёман" - 71/30. 3. "Шахцёр" - 61/30. 4. "Гомель" - 60/30. 5. "Дынама-Маладзечна" - 57/30. 6. "Металург" - 40/30.

Матчы экстралігі ў падгрупе "Б" завяршыліся з наступнымі вынікамі: "Ліда" - "Віцебск" - 5:1, "Брэст" - "Магілёў" - 6:3, "Хімік-СКА" - "Беларусь U-20" - 1:6.

Турнірнае становішча падгрупы "Б": 1. "Ліда" - 49 ачкоў/29 матчаў. 2. "Беларусь U20" - 41/28. 3. "Віцебск" - 25/30. 4. "Хімік-СКА" – 21./30. 5. "Магілёў" - 19/29. 6. "Брэст" - 13/30.

Па выніках другога этапу чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе каманды падгрупы "А" і два лепшыя клубы ў падгрупе "Б" выступяць у плэй-оф. Чарговыя матчы экстралігі адбудуцца 12 студзеня.

Фота: БЕЛТА

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.