bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Футбаліст «Рэала» адмовіўся перайсці ў кітайскі клуб за рэкордную суму

11 студзеня 2017 г. 15:57

Калумбійскі паўабаронца «Рэала» Хамес Радрыгес адмовіўся ад пераходу ў кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун». Сума трансферу магла скласці рэкордныя €110 млн.

Радрыгес адхіліў прапанову «Хэбэй Чайна Форчун», які абвясціў пра намер заплаціць за калумбійца €110 млн, паведамляе As, паведамляе nn.by.  У выпадку пераходу ў кітайскі клуб хаўбек стаў бы самым дарагім футбалістам у свеце. У дадзены момант рэкордным лічыцца трансфер француза Поля Пагба, за якога «Манчэстэр Юнайтэд» у жніўні 2016 года заплаціў «Ювентусу» €за 105 млн.

Самому Радрыгесу «Хэбэй Чайна Форчун» прапаноўваў заробак €30 млн у год. Гэта амаль у дзесяць разоў больш той сумы, якую ён атрымлівае па дзейным кантракце з «Рэалам». Самым высокааплатным футбалістам свету з'яўляецца аргенцінец Карлас Тэвес, у канцы снежня падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай Шэнхуа» з заробкам € 35 млн у год.

Паводле інфармацыі The Guardian, адносіны калумбійца з галоўным трэнерам «Рэала» Зінедзінам Зіданам апошнім часам пагоршыліся. Радрыгес разлічвае пакінуць мадрыдскі клуб падчас зімовага трансфернага акна ці летам, піша rbc.ru.

Фота: Ruben Albarran, Zumapress

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.