bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Сёння стартуе 5 этап Кубка свету па біятлоне, Домрачава выступіць у чацвер

11 студзеня 2017 г. 12:26

У сераду, 11 студзеня, стартуе 5-ы этап Кубка свету па біятлоне. У нямецкім Рупольдынгу пройдзе мужчынская эстафетная гонка 4х7,5 кіламетраў.

Беларускую зборную сярод 25-ці ўдзельнікаў прадставяць Сяргей Бачарнікаў, Максім Верабей, Раман Елятноў і Уладзімір Чапелін, перадае Еўрарадыё. Эстафету ў жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5", пачатак у 16.20.

Жаночая эстафетная гонка 4х6 кіламетраў пройдзе 12 студзеня. Як чакаецца, у ёй паўдзельнічае Дар'я Домрачава, якая нядаўна вярнулася ў вялікі спорт, але высокіх вынікаў пакуль не дэманструе.

На 13 студзеня запланаваны мужчынскі спрынт на 10 км, на 14-е — жаночы спрынт на 7,5 км. У нядзелю, 15 студзеня, пройдуць гонкі пераследу.

Фота: ria.ru

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.