bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Беларусы ўвайшлі ў топ-5 на марафонскім этапе "Дакара"

10 студзеня 2017 г. 19:27

Беларускі экіпаж пад кіраваннем Сяргея Вязовіча завяршыў сёмы этап ралі-рэйду "Дакар-2017" на пятым месцы і крыху скараціў адставанне ад першай дзясяткі ў агульным заліку.

Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў кампаніі velcom, якая выступіла тэхнічным партнёрам каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Сёмы этап быў небяспечным з-за праліўных дажджоў, што абрушыліся на Балівію, арганізатары амаль удвая скарацілі спецучастак - да 161 км. Частка маршруту прайшла па трасе шостага адрэзка гонкі, які раней адмянілі зыходзячы з меркаванняў бяспекі.

МАЗ Сяргея Вязовіча патраціў на праходжанне спецучастка 1 гадзіну 47 хвілін. Беларус уступіў пераможцу заезду - гоншчыку каманды "КамАЗ-майстар" Дзмітрыю Сотнікаву - 5 хвілін. Наперадзе МАЗа Сяргея Вязовіча былі таксама тры грузавікі Iveco, у тым ліку галандзец Жэрар дэ Рой, які лідзіруе ў гонцы па суме сямі этапаў.

У агульным заліку Сяргей Вязовіч узняўся на 16-е месца. Лідарам гонкі застаецца Жэрар дэ Рой, якому беларускі экіпаж уступае 3 гадзіны 25 хвілін. Другое месца займае Дзмітрый Сотнікаў ("КамАЗ-майстар"), трэцяе - Эдуард Нікалаеў ("КамАЗ-майстар").

Экіпаж пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага фінішаваў на сёмым этапе на 16-й пазіцыі. Яго час - 1 гадзіна 57 хвілін, а розніца з лепшым рэзультатам - 16 хвілін. У генеральнай класіфікацыі экіпаж захоўвае 20-е месца, прайграючы "лятучаму галандцу" Жэрару дэ Рою 4 гадзіны 47 хвілін.

МАЗ Аляксандра Васілеўскага заняў 20-ю пазіцыю, прайшоўшы спецучастак за 2 гадзіны 10 хвілін і ўступіўшы пераможцу заезду 29 хвілін. У турнірнай табліцы беларускі экіпаж займае 11-е месца і адстае ад лідара гонкі на 1 гадзіну 38 хвілін.

Восьмы этап прывядзе гоншчыкаў у аргенцінскі горад Сальта. Працягласць спецучастка павінна скласці 492 км, аднак арганізатары могуць унесці змяненні ў маршрут. Плануецца, што экіпажы сутыкнуцца з сур'ёзнымі перашкодамі ў выглядзе пясчаных дзюн.

Каманда Мінскага аўтазавода "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў прэстыжнай гонцы ўжо шосты раз. Фінансавым партнёрам каманды МАЗ выступае Альфа-Банк, тэхнічным - velcom, які забяспечвае гоншчыкам бясплатны роўмінг у час ралі. "Дакар-2017" праходзіць з 2 па 14 студзеня па тэрыторыях адразу трох краін - Аргенціны, Балівіі і Парагвая. Працягласць маршруту складае амаль 9 тыс. км. У класе грузавікоў у ралі на гэты момант прымаюць удзел 44 экіпажы. Асноўнымі канкурэнтамі беларускіх грузавікоў выступаюць КамАЗ, Iveco, MAN, Renault і Tatra.

Фота МАЗа

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.