bulletгалоўнае онлайн:

Спорт

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Хакеіст Давід Ульстрэм пакінуў мінскае "Дынама"

10 студзеня 2017 г. 09:39

 Хакеіст Давід Ульстрэм пакінуў мінскае "Дынама", скасаваўшы кантракт па пагадненні бакоў.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе каманды.

Шведскі нападаючы правёў у бягучым сезоне ўсяго тры матчы, прапусціўшы большую частку гульняў з-за праблем са здароўем.

"На жаль, траўмы, якія праследавалі Давіда Ульстрэма ў гэтым сезоне, не далі магчымасці яму праявіць сябе ў складзе нашай каманды. У бягучай сітуацыі мы не бачым сэнсу фарсіраваць яго аднаўленне і вяртанне ў строй. Клуб жадае Давіду хутчэйшага выздараўлення і паспяховага прадаўжэння кар'еры", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара "Дынама" Павел Бурба.

У дзявятым сезоне КХЛ мінскае "Дынама" з 77 ачкамі займае на гэты час шостае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Чарговыя матчы ў Кантынентальнай лізе мінчане правядуць на выездзе. 12 студзеня "зубры" згуляюць у Хабараўску з "Амурам", 14 студзеня - з клубам "Куньлунь" і 16 студзеня - з "Адміралам" з Уладзівастока.

Давід Ульстрэм. Фота ХК "Дынама-Мінск"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.