bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ВНУ збіраюцца скараціць вялікую колькасць спецыяльнасцей

10 студзеня 2017 г. 15:38

Адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ Вячаслаў Малафееў паведаміў, што вялікая колькасць спецыяльнасцей у Беларусі можа быць скарочана.

Адказваючы сёння на прэс-канферэнцыі на пытанні аб планах па наборы абітурыентаў, Вячаслаў Малафееў адзначыў, што "сітуацыя ў бліжэйшы час можа сур'ёзна змяніцца ў сувязі з увядзеннем новых Кодэкса аб адукацыі і класіфікатара спецыяльнасцей", перадае БЕЛТА.

Паводле яго даных, новы класіфікатар кардынальна адрозніваецца ад таго, што дзейнічае цяпер. "Гэта прывядзе да скарачэння вялікай колькасці спецыяльнасцей", - сказаў Вячаслаў Малафееў.

Дэкан факультэта электрыфікацыі БДАТУ Карына Гаркуша растлумачыла, што размова ў гэтым выпадку ідзе аб прафілізацыі. "З'явяцца профілі", - сказала яна.

У ВНУ не чакаюць істотнага змянення запатрабаванняў абітурыентаў у гэтым годзе. Так, у БДПУ імя М.Танка прагназуюць павышаны попыт на спецыяльнасці, звязаныя з выяўленчым мастацтвам, камп'ютарнай графікай, псіхалогіяй. Абітурыенты БДУ традыцыйна будуць больш актыўна падаваць дакументы на спецыяльнасці інфармацыйнага, хіміка-біялагічнага, эканамічнага профілю. Высокая цікавасць захаваецца да правазнаўства, міжнародных адносін.

ВНУ прагназуюць рост прахадных балаў у сувязі з павелічэннем колькасці абітурыентаў і змяненнямі ў правілы прыёму. Аднак прафарыентацыйнай рабоце, прыцягненню абітурыентаў у свае сцены ўстановы вышэйшай адукацыі па-ранейшаму будуць удзяляць сур'ёзную ўвагу.

Фота: aif.ru

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.