bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Утрыманне шкодных рэчываў у атмасферным паветры Мінска перавышае норму

10 студзеня 2017 г. 13:40

Утрыманне шкодных рэчываў у атмасферным паветры Мінска ў цяперашні час перавышае межава дапушчальныя канцэнтрацыі ў 2-2,5 разу.

 

Я перадае БелаПАН, гэтым і абумоўлены ўстойлівы пах гару, на які скардзяцца многія мінчане, паведаміла начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Гідрамета Багдана Казярук.

"У нас склаліся вельмі неспрыяльныя метэаўмовы: пасля моцнага паўночнага ветру, які забяспечыў добрую якасць паветра на святы, у мінулыя суткі ўсталяваўся штыль і назіраюцца прыземныя інверсіі. Гэта прыводзіць да таго, што з ускраін сталіцы паступае забруджанае паветра", — сказала Казярук.

Паводле яе слоў, жыхары Мінскага раёна ў сувязі з халодным надвор'ем інтэнсіўна ацяпляюць свае дамы. Пячны дым у сувязі з тым, што за горадам больш нізкія тэмпературы, "уцягваецца ў Мінск". "І першым гэта адчуў мікрараён Уручча", — дадала спецыяліст.

Сваю лепту ў забруджванне ўносяць і прамысловыя прадпрыемствы Мінска. Для выключэння яшчэ большага забруджвання Гідрамет разаслаў буйным прамысловым і транспартным прадпрыемствам сталіцы папярэджанні. Доля забруджвання ад прадпрыемстваў горада дасягае 80%, адзначыла Казярук.

Спецыялісты разлічваюць, што смог у Мінску знікне блізу чацвярга, 12 студзеня. "Чакаецца змена сінаптычнай сітуацыі, узмацненне ветру, і гэтая з'ява знікне, паветра ачысціцца", — прагназуе начальнік аддзела.
 
Фота з адкрытых крыніц
 
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.