bulletгалоўнае онлайн:

Здароўе

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Беларусі расце колькасць ВІЧ-інфікаваных

Аўтар: I 10 студзеня 2017 г. 11:49

Па выніках 2016 года паказчык захворвання ВІЧ-інфекцыяй у Беларусі склаў 25,2 выпадку на 100 тысяч насельніцтва, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У 2015 годзе ўпершыню выяўленых выпадкаў ВІЧ было 24,3 на 100 тыс. чалавек, паведамляе БелаПАН.

Часцей за ўсё ВІЧ-інфекцыя выяўляецца ва ўзроставай групе 40 і больш гадоў. На гэты ўзросты прыпадае крыху больш за траціну выпадкаў. Другой па колькасці захворвання з'яўляецца ўзроставая група 30-34 гады — чвэрць выяўленых выпадкаў.

Па-ранейшаму галоўным шляхам перадачы ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца палавы. На яго прыпадае  72,8% выпадкаў.

У эпідэмічны працэс часцей уцягваюцца мужчыны — іх доля сярод тых, хто захварэў, склала 62,3%, жанчын — 37,7%.

Медыкі канстатуюць, што ў Беларусі сёння толькі 45% ВІЧ-інфікаваных ведаюць аб сваім статусе. Пры гэтым меней за палову тых, хто афіцыйна мае дыягназ ВІЧ-інфікаваны атрымлівае адмысловую тэрапію.

Між тым, у Беларусі ўсе ВІЧ-пазітыўныя пацыенты, калі ў іх ёсць паказанні да прызначэння спецыфічнага лячэння, атрымліваюць лекі для антырэтравіруснай тэрапіі бясплатна. 

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.