bulletгалоўнае онлайн:

Культура, навука

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Dzieciuki атрымалі дазвол на канцэрт у Віцебску

6 студзеня 2017 г. 16:22
Беларускі гурт Dzieciuki атрымаў гастрольнае пасведчанне на канцэрт у Віцебску, паведаміў у Facebook арганізатар імпрэзы Уладзімер Булаўскі. Дата канцэрту пакуль не абвяшчаецца.
Dzieciuki — адзін з апошніх выканаўцаў, які не мог атрымаць дазвол на выступы. На забароны выступаў кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін скардзіўся ў Міністэрства культуры, казаў, паведамляе "Новы час", што справу варта вырашаць у судзе. Так, канцэрт у Мінску гурту забаранілі на падставе пункта заканадаўства, якога няма.

Раней у Беларусі змог выступіць Сяргей Міхалок — ягоны гурт Brutto летась выступіў у Гомелі і атрымаў дазвол на канцэрт 8 сакавіка ў Мінску, а праект «Ляпіс-98» дае ў Мінску аж два канцэрты.

Але Зміцер Вайцюшкевіч, якога залічваюць да неафіцыйных «чорных спісаў», спачатку атрымаў дазвол на канцэрт у Мінску 8 студзеня, але затым канцэрт адмянілі праз «непераадольныя перашкоды». Вайцюшкевіч цяпер плануе канцэрт у Вільні з паэтам Уладзімерам Някляевым.

Вялікіх канцэртаў у Беларусі ўжо даўно не давалі праз забарону рокер Лявон Вольскі і рэпэр Vinsent.

Дык ці можна казаць, што «Дзецюкоў» выключылі з «чорных спісаў», калі дазволілі канцэрт у Віцебску? Сяргей Будкін сумняваецца:

«У адным горадзе яны могуць быць, у іншым — не, — кажа ён “Радыё Свабода”. — Іх ужо забаранялі ў Берасці, у Мінску, а ў Віцебску пакуль не. Наяўнасць „гастролькі“ нічога не дае, гэта нават не інфанагода. Гэта было зразумела ад самага ўвядзення „гастролек“, ад сітуацыі з „Крамбамбуляй“.

Дакладна можна казаць, што „чорны спіс“ музыкаў існуе ў Мінску, у аддзеле ідэалогіі Мінгарвыканкаму, які відавочна супрацоўнічае ў гэтых пытаннях з КДБ ці Адміністрацыяй прэзідэнта. Ёсць спіс выканаўцаў, якім нельга выступаць... Альбо можна, але вельмі асцярожна.

Спісы застаюцца тымі жа: Вайцюшкевіч, Vinsent, Dzieciuki... Канцэрт адзін раз можа прайсці, а пяць — не можа. Няма ніякай логікі, няма тлумачэнняў».

Канцэрт гуртоў Brutto і Dzieciuki ў Беластоку, Польшча. Фота з сайта "Новы час"

 

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.