bulletгалоўнае онлайн:

Анонс

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

А суддзі хто?

Аўтар: I 9 студзеня 2017 г. 18:54 OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тыя, хто сачыў за справай былога дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэя Жукава, чакалі, чым яна закончыцца.

Нагадаем, Жукава затрымалі летам гэтага года наўпрост на працоўным месцы. На думку абвінавачання, за прызначэнне суддзяў на пэўныя матчы футбольны функцыянер браў хабары. Праўда, іх памер зусім не ўражвае – 100 долараў, 100 еўра, 50 рублёў і бутэлька каньяку… У сукупнасці памер хабараў не дацягваў нават да тысячы “зялёных”.

Але прысуд, які быў вынесены яму днямі, шчыра кажучы, шакіраваў. Суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў былога дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола да 5 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыі маёмасці! Пры тым, што Жукаў кампенсаваў шкоду, якая, як аказалася, склала аж 912 беларускіх рублёў.

Ніхто, безумоўна, не апраўдвае дзеянні Жукава, але мне падумалася: калі яму далі 5 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за некалькі соцень долараў хабару, то колькі тады павінны былі “адмераць” у 2005 годзе былому кіраўніку спраў прэзідэнта Галіне Жураўковай? 

Поўны тэкст чытайце у "Народнай Волі" за 10 студзеня.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.