bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ператрусы на кватэрах Марыны Коктыш і Наталлі Радзінай

NV exclusive   Аўтар: I 16 сакавiка 2010 г. 19:12

Ператрусы ў офісах "Народнай Волі" і Хартыі'97 былі працягнутыя.

Увечары у 18.20 ў рэдакцыю "Народнай Волі" з'явіліся двое супрацоўнікаў РУУС Маскоўскага раёна і прапанавалі намесніцы галоўнага рэдактара Марыне Коктыш праехаць дахаты для вобыску.

Для гэтага яны прадставілі службовую машыну.

Пастанову на вобыск падпісаў начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама В.Палішчук.

Падчас вобыску на кватэры Марыны Коктыш былі канфіскаваныя сістэмны блок камп'ютэра, флэшка, картка памяці ад фотаапарата і DVD з серыялам "Доктар Хауз".

Коктыш: Забралі сыстэмны блёк і сэрыял пра “Доктара Хаўса”

Калегі спадзяюцца, што ў жыцьці намесьніцы рэдактара газэты «Народная воля», журналісткі Марыны Коктыш — усяго толькі часовая «чорная паласа». Ужо месяц яе зь нязначнымі варыяцыямі перасьледуюць людзі ў пагонах.
«Заўтра роўна месяц, як забралі сыстэмны блёк у рэдакцыі. У мінулую пятніцу сканфіскавалі — спадзяюся, вельмі часова — машыну, толькі што набытую, а сёньня прыйшлі ўвечары дадому зь ператрусам. Забралі сыстэмны блёк кампутара, забралі флэш-карту ад фотаапарату, флэшку, а таксама дыск з апошнім сэзонам „Доктара Хаўса“. Склалі пратакол, далі пачытаць пастанову. Усё праходзіла ў рамках крымінальнай справы, пачатай 31 сьнежня мінулага году па заяве Каржа. Санкцыю на ператрус даў намесьнік пракурора па Гомельскай вобласьці, старшы дарадчык юстыцыі Шаеў. Зацьвердзіў санкцыі начальнік УУС Гомельскай вобласьці палкоўнік Палішчук.

Калі праходзіў вобшук, яны ўсё здымалі на відэакамэру. Я сёньня начыталася жахаў пра Наташу Радзіну, як яе зьбілі, калі ў „Хартыі“ канфіскоўвалі кампутары, дык у маім выпадку было ўсё вельмі ветліва — з камплімэнтамі, з усьмешачкамі. Адносна прыстойна. Спэцназаўцаў не было, людзей з аўтаматамі таксама. Участковы — але ня з нашага ўчастку, опэрупаўнаважаны Маскоўскага РУУС, які праводзіў вобшук, зь ім яшчэ адзін калега і апэратар, які ўсё здымаў на камэру. Прывялі дзьвюх дзяўчат-панятых, студэнтак. Паводзілі сябе вельмі ветліва, калі сыходзілі, сказалі прабачце і да пабачэньня. Я нават зрабіла „заяўку“. Маўляў, опэрупаўнаважаны Аляксей Лістападаў быў настолькі ветлівы, што я папрасіла перадаць ягонаму кіраўніцтву: калі ў наступны раз ужо прыйдуць надзяваць на мяне „бранзалеткі“, то жадаю, каб з пастановай аб арышце ці затрыманьні прыйшоў менавіта ён. Бо я згадваю, як месяц таму кантактавала з маёрам Чуем, які выклікаў мяне на допыт, а потым рабіў ператрус у рэдакцыі, дык гэта ж неба і зямля».

Дома ў Наталлі Радзінай таксама ператрус

Увечары Наталлю Радзіну сустрэлі каля офіса Хартыі'97 міліцыянты і павезлі яе рабіць вобыск на ўласнай кватэры.

Наталля збіралася сёння ўвечары зняць пабоі і прайсці даследванне ў 3-й клінічнай бальніцы, якая знаходзіцца недалёка ад яе працы, але і гэта ёй не ўдалося.

Гэта звязана з той жа крымінальнай справай аб паклёпе і санкцыяй Гомельскага пракурора, паводле якой сёння адбыліся ператрусы ў офісе Хартыі'97 і на працоўным месцы яшчэ адной намесніцы рэдактара «Народнай Волі» Святланы Калінкінай.

Нагадаем, што раней ў рамках расследавання гэтай справы ўжо адбыліся ператрусы на кватэры першага наменіка рэдактара "Народнай Волі" Святланы Калінкінай і на працоўным месцы Марыны Коктыш – у рэдакцыі газеты "Народная Воля".

Чытайце таксама:

У офісах "Народная Волі" і "Хартыі'97" правялі ператрус

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл