Старажытныя судны знойдзены на дне Балтыйскага мора
Пры даследаванні дна Балтыйскага мора, што праводзілася для падрыхтоўкі будаўніцтва расійска-еўрапейскага газаправода "Паўночны паток", знойдзены 12 суднаў, якія выдатна захаваліся, нягледзячы на тое, што затанулі больш за трыста гадоў таму, паведамляюць інфармагенцтвы.
Яны знойдзены на ўсход ад шведскага вострава Готланд, па-за тэрытарыяльнымі водамі Швецыі, але ў межах яе эканамічнай зоны. У далейшым гэта дасць магчымасць краіне заявіць аб сваім праве на знаходку.
Згодна з данымі папярэдняга аналізу, на марскім дне знаходзяцца старажытныя караблі, многія з якіх адносяцца да перыяду XVII—XVIII стагоддзяў, аднак ёсць і такія, якія датуюцца Х стагоддзем.
Судны, што затанулі, ляжаць на глыбіні больш за 100 метраў. Пытанне аб іх падыманні з дна Балтыйскага мора пакуль не ўзнімалася.
Балтыйскае мора характарызуецца нізкай тэмпературай вады, паніжанай канцэнтрацыяй кіслароду. Гэта садзейнічае доўгай захаванасці караблёў: іх драўніна не разбураецца і праз сотні, тысячы гадоў. Цяпер вучоным вядома прыкладна аб 3 тыс. каркасаў старажытных караблёў на дне Балтыйскага мора. Мяркуецца, што іх рэальная колькасць перавышае 100 тысяч.





галоўнае онлайн:


Навіны
Дадаць каментарый