bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №38-39 (3168-3169) - "КАЛОНКА АЛЕСЯ НЯЎВЕСЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

КАЛОНКА АЛЕСЯ НЯЎВЕСЯ

Шарэнга

12 сакавiка 2010 г. I Каментарыі (0)

"Беларускі рубель саслабеў у адносінах да 82 з 83 валют, на якія Нацбанк усталёўвае курсы. Слабейшы за нашыя грошы толькі эфіопскі быр".

("Наша Ніва")

Аддадзен Эканомікай загад,

Як і належыць зуху-камандзіру:

Усім валютам

Выстраіцца ў рад

Па росту, так бы мовіць, і ранжыру!

Даляр амерыканскі, як заўжды,

У галаву шарэнгі "вострыць лыжы".

Ды Йена запярэчыла:

— Куды?

Ты не мацак даўно,

А хілы й хіжы.

Суседку-Йену падтрымаў Юань

(Яно было, прынамсі, нечакана):

— І сапраўды,

Які нахабнік, глянь:

Здыхляк,

А выдае сябе за пана.

Даляру надаваўшы кухталёў,

Ад галавы шарэнгі адштурхнулі.

Рубель расійскі

Рэй было павёў —

Яму таксама паказалі дулю.

На лідэрства

Прэтэнзіі свае

У той шарэнзе выставіў і Еўра.

Хоць і яму ўжо моцы не стае,

Ды ўсё-ткі прынялі асілкі ў хеўру.

Вось так яны і сталі напярод:

Юань, англійскі Фунт

І Еўра, Йена.

Астатні розны, выбачайце, зброд

Падсоўваўся бліжэй папераменна.

Карцела й беларускаму Рублю

Прыблізіцца хоць трохі да эліты.

Ды толькі "апускалі на зямлю"

Яго

І адштурхоўвалі:

— Ідзі ты!..

Ніхто не шанаваў чамусь Рубля —

Дзінары, Ліры, Латы, Куны, Кроны...

І нават Грыўна

Зыркала здаля

На вельмі ўжо малы

"Ранжыр" ягоны.

І ўрэшце Эканомікі ківок,

Валютнага, так мовіць, камандзіра:

— Ідзі, Рубель, у супрацьлеглы бок

І станавіўся ззаду,

Побач з Бырам.

Той эфіопскі Быр —

Зусім здыхляк.

Яго "аб'ехаць" —

Гонару нямнога.

Ды толькі наш Рубель

Падумаў так:

"Я не апошні —

Ну і слава Богу!"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№118-119 (3248-3249))

Переломный возраст 31 мая этого года “Народная Воля” рассказала историю о том, как несовершеннолетний парень попал в милицию, а вышел оттуда уже со сломанной рукой. Продолжение, как говорится, следует...
I зноў яе арыштавалі... У сапраўднасці ж не саму паэтку арыштавалі, бо пакінула гэты свет даўно, а толькі мемарыяльную дошку, прысвечаную яе светлай памяці
Философия сада Разговор начинающей дачницы с «академиком дачных наук» писателем Марией Войтешонок
З ліпнёвай спёкі Новыя вершы Ніла Гілевіча
Ламаць — не будаваць… Чыноўніца вылажыла на стол старшыні цэлы стос актаў...
Бронислав Коморовский станет президентом 6 августа Инаугурация нового президента Польши Бронислава Коморовского предварительно назначена на 6 августа на 10 часов утра
На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома
У Адэсе затрыманы 20-гадовы беларус, які здзейсніў жорсткае забойства 18-гадовай дзяўчыны 17 чэрвеня бацькі зніклай 18-гадовай жыхаркі Ваўкавыска звярнуліся ў міліцыю
Бязбожнае нахабства Адна царква павінна заплаціць штраф большы, чым 300 суб'ектаў гаспадарання разам

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Где вы планируете провести свой отпуск?

Дома
Не дома, но в Беларуси
На даче
За границей
Не до отпуска, много работы
Уже отдыхаю
Что такое отпуск?
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл