bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №38-39 (3168-3169) - "ЭКСПЕРТИЗА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЭКСПЕРТИЗА

Як я стаў Дзьмухаўцом...

12 сакавiка 2010 г. I Каментарыі (1)
Было так. Падыходжу да прылаўка, углядаюся ў хлеба-булачныя вырабы, што размешчаны на вітрыне. Бачу батон з назвай "Одуванчик". Мне мой адзін сябра неяк казаў-раіў: "Купляй "Одуванчик", вельмі смачны батон". Я ўжо тады не ўстрымаўся і паправіў яго: "Можа, і смачны, але не "Одуванчик", а "Дзьмухавец".

Сябра ўдзячна-выбачальна пагадзіўся. Дык вось я пытаюся ў прадаўшчыцы, ці ёсць у продажы батон "Дзьмухавец". Яна недаўменна глядзіць на мяне. Тады я паказваю ёй на "Одуванчик" і пытаюся: "А гэта што?". "Одуванчик", — чую ў адказ. "А як яно па-беларуску будзе?" — дапытваюся. "Одуванчик", — адказвае. "Не, не “одуванчик”, а дзьмухавец. Дзьмухнуў — і няма одуванчика". Прадаўшчыца прыемна і задаволена засмяялася. Тады я да яе: "Дзьмухніце мне, калі ласка, адзін батон. І сваім калежанкам-сяброўкам скажыце, што гэта перш-наперш "Дзьмухавец", і на этыкетцы напішыце".

Праз колькі дзён падыходжу да хлебнага аддзела, вітаюся. На маё вітанне ўжо знаёмая прадаўшчыца з мілай усмешкай адказала: "І я вас вітаю, наш вы Дзьмухавец. Колькі вам батонаў дзьмухнуць?" "Пакуль адзін". Пра Дзьмухаўца яна паведаміла сваім калежанкам-сяброўкам. І тыя ўжо таксама вітаюцца са мной, вядома, са зваротам да мяне "наш вы Дзьмухавец". Вось так я атрымаў адну са сваіх мянушак.

А вось як я на кароткі час зрабіўся сваяком Янкі Купалы. Стаю ў чарзе ў аптэцы, што паблізу пры ўваходзе ў метро станцыі "Пушкінская". Гэта побач з былой крамай "Кветкі". Цяпер тых "Кветак" ужо няма. Іх выселіў, а дакладней, зжыў са свету "Игорный клуб "МAXBET", відаць, з Масквы. Будзем спадзявацца, што аптэку "игроки" не закрануць і не ператвораць яе ў штосьці накшталт прытону ці псіхушкі. Дык вось, стаю я ў чарзе. Перада мной дзве немаладыя жанчыны скардзяцца адна адной на дарагавізну жыцця і, у прыватнасці, на недахоп грошай на лекі. Адна з іх кажа: "Нету на этих предпринимателей жесткой критики, нету суровых стихов". Умешваюся: "Ды што сёння крытыка, што вершы?! На іх ніхто ніякай увагі не звяртае. Тут трэба штосьці іншае рабіць. І трэба разам дзейнічаць, а не чакаць крытыкі, пякучых вершаваных слоў. Тут не трэба вершыкі, тут патрэбны вершнікі". Раптам умешваецца мужчына, што стаіць у чарзе за мной: "Вы, відаць, сваяк Янкі Купалы". Гэта непасрэдна да мяне. У адказ пытаюся: "Чаму вы так кажаце?". "Дык вы ж па-беларуску гаворыце". Адказваю: "Дык і вы ж гаворыце таксама па-беларуску. Дык і вы — сваяк Янкі Купалы, а можа, яшчэ і Якуба Коласа". Чарга хораша і добразычліва засмяялася. Тады я да ўсіх: "Ды мы ўсе тут — купалаўцы і коласаўцы, толькі не хочам у гэтым прызнавацца".

А аднойчы ў адзін дзень за нашу мову я меў два невялічкія, але прыемныя заахвочванні. Зноў жа "Ракаўскі кірмаш". Лета. Падыходжу да дзядзькі, які прадае агуркі. Пытаюся: "Па чым вашы цудоўныя агуркі? І ці здалёку вы іх прывезлі?". Дзядзька прыязна-уважліва паглядзеў на мяне дый кажа: "У Мінску жыву, у Мінску і агуркі вырошчваю. Колькі вам зважыць?". Замаўляю: "Давайце для пачатку два кіло". Ён адважыў два кіло, а зверху на іх паклаў яшчэ чатыры агуркі. Я запрашальна-запытальна зірнуў на яго, на што пачуў: "Гэты давесак вам, дарагі мой агурок, за беларускую мову". Грошы, не звяртаючы ўвагу на мае пярэчанні, узяў толькі за два кіло, а што было звыш — у падарунак мне, на заахвочванне.

Тут жа, у другім радзе, насупраць маладзіца з Пінска, здзівіўшыся, што адкрыта ў Мінску чуе жывую, чыстую беларускую мову, за цану аднаго пука свежай цыбулі ўручыла мне два пукі. Я настойваў, каб яна ўзяла з мяне грошы, як з усіх астатніх (яна ж здалёк прыехала), але тая адмовілася браць, сказаўшы: "Дык вы ж наш, родны. І заўсёды і ўсюды гаварыце па-беларуску".

А яшчэ мяне некаторыя завуць ды і лічаць татарынам. І вось чаму, вось якія тут чыннікі. У свой час я меў цесныя сяброўскія кантакты з светлай памяці нябожчыкамі, шчырымі прыхільнікамі беларушчыны Якубам Адамавічам Якубоўскім і Ібрагімам Барысавічам Канапацкім. Гэтыя два свядомыя татарыны былі сапраўднымі сынамі Беларусі. Размаўлялі яны па-беларуску. У Смілавічах на мізары (татарскім могільніку) на помніку Я.Якубоўскага нароўні па-арабску і па-беларуску напісана: "Алагу належым, да Алага вяртаемся". Яны калісьці ўвялі мяне як прадстаўніка беларускай інтэлігенцыі ў рэдкалегію татарскага часопіса "Байрам", што выходзіў на беларускай мове.

Беларусам-апанентам (гэта мякка кажучы) па праблемах беларускай мовы я, успамінаючы маіх дарагіх сяброў-татар, заўсёды кажу: "Ну як жа вы ставіцеся да сваёй мовы?! Хіба можна яе не ведаць?! Сорам гэта і грэх! Я вунь татарын (выдаю сябе за татарына), а вывучыў вашу мову, і гавару на ёй, і пішу па-беларуску, і люблю яе. А вы?!". Днямі я прысарамаціў аднаго такога бяспутнага беларуса. Было гэта ў нашым ЖЭСе, калі я размаўляў з мілай дыспетчаркай Б. — палымянай прыхільніцай беларушчыны, а ён пачаў крывіцца і бурчэць. Вядома, ад нашай беларускай мовы. Пасля майго "татарскага" звароту ў яго бок ён хутка зніякавеў, і разгубіўся, і сціх. Спадзяюся, што і гэты непрыхільнік нашай мовы свой антыбеларускі імпэт крыху прытушыць. І яшчэ. Сярод беларускіх татар знайсці паслядоўнікаў Я.Якубоўскага і І.Канапацкага не цяжка.

Пра іншыя выпадкі і абставіны і, вядома, мянушкі ў сувязі з імі — іншым разам.

Яўген ГУЧОК.

Мінск.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
абмеркаваць

Надзея (7.04.2010 22:19)

Дзякуй, Вам за Ваш аптымiзм i сцiплы штодзённы подзьвiг -- быць беларусам у Беларусi.

Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№118-119 (3248-3249))

Переломный возраст 31 мая этого года “Народная Воля” рассказала историю о том, как несовершеннолетний парень попал в милицию, а вышел оттуда уже со сломанной рукой. Продолжение, как говорится, следует...
I зноў яе арыштавалі... У сапраўднасці ж не саму паэтку арыштавалі, бо пакінула гэты свет даўно, а толькі мемарыяльную дошку, прысвечаную яе светлай памяці
Философия сада Разговор начинающей дачницы с «академиком дачных наук» писателем Марией Войтешонок
З ліпнёвай спёкі Новыя вершы Ніла Гілевіча
Ламаць — не будаваць… Чыноўніца вылажыла на стол старшыні цэлы стос актаў...
Бронислав Коморовский станет президентом 6 августа Инаугурация нового президента Польши Бронислава Коморовского предварительно назначена на 6 августа на 10 часов утра
На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома
У Адэсе затрыманы 20-гадовы беларус, які здзейсніў жорсткае забойства 18-гадовай дзяўчыны 17 чэрвеня бацькі зніклай 18-гадовай жыхаркі Ваўкавыска звярнуліся ў міліцыю
Бязбожнае нахабства Адна царква павінна заплаціць штраф большы, чым 300 суб'ектаў гаспадарання разам

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Где вы планируете провести свой отпуск?

Дома
Не дома, но в Беларуси
На даче
За границей
Не до отпуска, много работы
Уже отдыхаю
Что такое отпуск?
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл