БУДЗЬЦЕ ГАТОВЫ!
Растуць кошты на электраэнергію
Кошт цеплавой і электрычнай энергіі ў Беларусі павялічыўся ў сувязі з ростам коштаў на газ.
Пра гэта на канферэнцыі "Перспектывы развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі" заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Па яго словах, у сабекошце электраэнергіі, якая вырабляецца на станцыях Беларусі, да 70% займае паліва.
"З 1 студзеня кошт прыроднага газу, які паступае ў Беларусь, вырас, адпаведна ўзняўся і кошт цеплавой і электрычнай энергіі для спажыўцоў", — сказаў Міхадзюк. Ён адзначыў, што не бачыць тут ніякіх перакосаў.
Кошт на прыродны газ для прамысловых спажыўцоў павялічаны на 25% — са 174 долараў да амаль 218 за тысячу кубаметраў. На якія канкрэтна лічбы змяніліся кошты цеплавой і электраэнергіі, не паведамляецца.





галоўнае онлайн:


Навіны
Дадаць каментарый