bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Апазыцыя яшчэ ня вызначылася, ці ўдзельнічаць у такіх выбарах

12 сакавiка 2010 г. 17:33 I Каментарыі (0)
Партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі вырашыць, ці ёсьць сэнс яе актывістам працягваць удзел у выбарчай кампаніі, 27 сакавіка.
Менавіта на гэты дзень прызначана паседжаньне Нацыянальнай рады дагэтуль афіцыйна не зарэгістраванай партыі. Пра гэта сёньня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня БХД Павал Севярынец. Ня прынялі яшчэ рашэньня наконт далейшага ўдзелу ў выбарах і іншыя апазыцыйныя арганізацыі.
Павал Севярынец заявіў, што БХД вылучыла ў якасьці патэнцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты мясцовых саветаў больш за 200 чалавек:

“Вось ужо другі тыдзень я ў рэгіёнах — зьбіраю подпісы ў ініцыятыўных групах за нашых кандыдатаў у дэпутаты. Бачу сытуацыю знутры. І магу пэўна сьцьвярджаць: ніякімі свабоднымі выбарамі ў Беларусі і ня пахне. Кожны другі з нашых кандыдатаў ужо сутыкнуўся з фактамі ціску альбо рэпрэсіяў, ужо пачуў пагрозу з патрабаваньнем выбіраць — альбо здымацца з выбараў, альбо застацца бяз працы ці вучобы”.

 Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Берасьцейскага абласнога і Баранавіцкага гарадзкога саветаў Аляксандар Кабяк сказаў на прэсавай канфэрэнцыі, што з-за свайго жаданьня стаць дэпутатам пазбавіўся працоўнага месца: “Як толькі я падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, мне адразу патэлефанавалі з працы і паставілі перад фактам звальненьня”.

Пра розныя факты ціску казалі таксама Ўладзімер Качагур, Вячаслаў Шэлег, Пётра Маланачкін, Тамара Зайцава ды іншыя. Падсумаваў іх выступы Павал Севярынец:

“Думаю, што фактамі, якія вы пачулі, рэжым не абмяжуецца. Таму 27 сакавіка пройдзе пазачарговае паседжаньне Нацыянальнай рады БХД, дзе мы будзем вырашаць пытаньне — у сувязі з такім ціскам ці працягваць кампанію, ці кандыдатам здымацца?”

А што думаюць наконт далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі іншыя суб’екты апазыцыі? Сустаршыня Палітрады АДС, кіраўнік БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч адказаў “Свабодзе”: “Кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, я ў гэтым перакананы, будзе прымаць кансалідаванае рашэньне. Не такім чынам, што кожны суб’ект прыме сваё рашэньне і так будзе крочыць”.

А Юрась Губарэвіч, намесьнік старшыні руху “За свабоду”, які ўваходзіць у Беларускі незалежніцкі блёк, адказвае так: “Пазыцыя руху наступная — мы вылучаем перадусім тых кандыдатаў, якія вядомыя ў сваіх акругах, маюць кантакт з выбарцамі і адпаведна могуць разьлічваць на посьпех. Таму адпачатку ставілася задача — удзельнічаць у выбарчай кампаніі да дня галасаваньня і разьлічваць на перамогу. Такой жа пазыцыі прытрымліваюцца і шэраг іншых арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі незалежніцкі блёк.

У той жа час частка арганізацый БНБ абрала трохі іншую тактыку — яны ставяць за мэту навучыць сваіх новых актывістаў тэхналёгіям выбарчых кампаніяў. Яны зрабілі стаўку на масавасьць. Таму, натуральна, для такіх арганізацый адным з варыянтаў можа разглядацца і зьняцьцё іх кандыдатаў”.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№118-119 (3248-3249))

Переломный возраст 31 мая этого года “Народная Воля” рассказала историю о том, как несовершеннолетний парень попал в милицию, а вышел оттуда уже со сломанной рукой. Продолжение, как говорится, следует...
I зноў яе арыштавалі... У сапраўднасці ж не саму паэтку арыштавалі, бо пакінула гэты свет даўно, а толькі мемарыяльную дошку, прысвечаную яе светлай памяці
Философия сада Разговор начинающей дачницы с «академиком дачных наук» писателем Марией Войтешонок
З ліпнёвай спёкі Новыя вершы Ніла Гілевіча
Ламаць — не будаваць… Чыноўніца вылажыла на стол старшыні цэлы стос актаў...
Бронислав Коморовский станет президентом 6 августа Инаугурация нового президента Польши Бронислава Коморовского предварительно назначена на 6 августа на 10 часов утра
На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома
У Адэсе затрыманы 20-гадовы беларус, які здзейсніў жорсткае забойства 18-гадовай дзяўчыны 17 чэрвеня бацькі зніклай 18-гадовай жыхаркі Ваўкавыска звярнуліся ў міліцыю
Бязбожнае нахабства Адна царква павінна заплаціць штраф большы, чым 300 суб'ектаў гаспадарання разам

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Где вы планируете провести свой отпуск?

Дома
Не дома, но в Беларуси
На даче
За границей
Не до отпуска, много работы
Уже отдыхаю
Что такое отпуск?
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл